13 лістапада 2021 года ў рамках адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе адбудзецца матч паміж зборнымі камандамі Уэльса і Беларусі.
Фота: vseprosport.ru
У матчы ў адказ 9 тура групавога этапу зборная Беларусі па футболе сустрэнецца з нацыянальнай камандай Уэльса. У мінулым матчы намінальныя гаспадары далі дастойны бой саперніку, аднак перамогу ўжо на 93-й хвіліне вырвалі валійцы. Матч скончыўся з лікам 2:3.
Мінулы раз у складзе зборнай Беларусі вызначыцца ўдалося Паўлу Сядзько і Віталю Лісаковічу. Апошні таксама гуляе за маскоўскі ФК «Лакаматыў» у РПЛ. Азнаёміцца з раскладам РПЛ балельшчыкі змогуць на сайце Metaratings.
Выступленні зборнай каманды Беларусі па футболе на этапе адбору да ЧС-2022 цяжка назваць паспяховымі. Толькі ў другім туры спаборніцтваў падапечным Георгія Кандрацьева ўдалося атрымаць перамогу, выіграшўшы ў зборнай Эстоніі. Пасля ўдалага старту ідзе серыя паражэнняў з 6 матчаў запар. На дадзены момант у групе Е каманда Беларусі займае апошняе месца. На яе рахунку ўсяго толькі тры ачкі.
Зборная Уэльса на дадзеным этапе згуляла шэсць матчаў. У трох з іх каманда атрымала перамогу, двойчы згуляла ўнічыю і аднойчы пацярпела паражэнне. На рахунку валійцаў 11 ачкоў. Падапечныя Раяна Гігза займаюць трэцяе месца ў групе.
Улічваючы форму абедзвюх каманд, эксперты схіляюцца да таго, што фаварытам матчу,які мае адбыцца, з’яўляецца зборная Уэльса. У дамашнім матчы камандзе прасцей будзе зламаць супраціўленне беларускіх гульцоў, а значыць валійцы дададуць на свой рахунак яшчэ тры ачкі.
Партнёрскі матэрыял