Як паведамляе тэлеграм-канал by_culture, Міністэрства інфармацыі Беларусі прыпыніла на тры месяцы дзейнасць выдавецтва і друкарні «Медысонт».
Выдавецтва друкавала кнігі беларускіх аўтараў: Андруся Горвата, Стася Карпава, Вольгі Шпарагі, Алесі Башарымавай, Міхала Бараноўскага і інш., а таксама «Беларускую нацыянальную ідэю» Змітра Лукашука і Максіма Гарунова.
Нагадаем, што кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» Змітра Лукашука і філосафа Максіма Гарунова ўлады прызналі экстрэмісцкай. За яе захоўванне і распаўсюд могуць аштрафаваць.
Дапоўнена:
Прычынай для прыпынення дзейнасці выдавецтва «Медысонт» сталася парушэнне п.3 арт. 28 Закона Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт міністэрства інфармацыі Беларусі.
Так, па меркаванні ўладаў, выдавец парушыў тэрміны звароту ў міністэрства і своечасова (цягам месяца) не прадаставіў новыя звесткі, што мусяць быць уключаныя ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі.
Гаворка ідзе пра новае месца размяшэння выдавецтва і змену яго заснавальнікаў.