Ад гэтай нядзелі тры тыдні запар прапануем пагрузіцца ў свет «Свабоднага тэатру» (Belarus Free Theatre) і паглядзець тры іх культавыя пастаноўкі апошніх год.
Першым пакажам спектакль «Trash Cuisine» па п’есе Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды.
«Гаспадар сцэны — мадэратар, канферансье, шэф-кухар — запрашае гледачоў у кулінарнае падарожжа па свеце. Падарожжа незвычайнае, экстрэмальнае і бязлітаснае, падарожжа па колах Пекла, не трансцендэнтнага і паэтычнага, а цалкам рэальнага — усе «стравы» спэктаклю прыгатаваныя з рэальных гісторый штодзёншчыны і нядаўняй мінуўшчыны нашай планеты», — так апісвае гэты спектакль Сяргей Шупа, якому пашчасціла пабываць на прэм’еры ў Амстэрдамскім гарадскім тэатры.
Фота акурат з той прэм’еры, якая адбылася 5 кастрычніка 2012 года.
Спекталі будуць даступныя 6 дзён ад дня трансляцыі (для спонсараў нашага каналу — заўжды). Сродкі, сабраныя з трансляцый, пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры ды іх новыя праекты.