Міф пра ЛіМ: Верашчакам і стваральнікам паўхлуслівых загалоўкаў

Наша газета рэдка трапляе ў поле ўвагі г.зв. апазіцыйных СМІ. Звычайна – гэта папрокі і кпіны. З году ў год “ЛіМ” абрастае нейкім дэманічным арэолам. Ствараецца лімаўскі міф – а міф магчымы толькі ў галовах тых, хто не разбіраецца ў прадмеце гаворкі (г.зн. не чытае, а толькі ляпае языком, пачуўшы нешта па радыё АБС). Маўляў, сабраліся там прадажныя тхары, громяць “нячэсных” літаратараў, “чаргінцоўскія” падбрэхічы, “лукашысты” і гэтак далей з нарастаннем вуглероду ў голасе. Такую завядзёнку ўжо раз як абралі, то і не саскокваюць. Суправаджаецца гэта ўсё скогатам: а вось тады-ы-ы “ЛіМ” быў ого-го і чыталі яго, і тыражы… Толькі калі было гэтае “тады” – не ўдакладняецца. Мабыць, у 1988-1992, калі прагна чыталі ўсіх – і абсалютна ва ўсіх СМІ былі дзесяткі і сотні тысяч асобнікаў тыражу. Бо не было талковага ТБ і Інтэрнету. Зрэшты, з ТБ і цяпер засада. Тэкст цалкам.