Паэт Міхась Скобла і літаратурны крытык Анатоль Сідарэвіч прымуць удзел у шэрагу літаратурных сустрэчаў на Гродзеншчыне.
А 12 гадзіне пачнецца імпрэза ў сярэдняй школе гораду Масты Гродзенскага раёну.
А 18.30 ў памяшканні Таварыства Беларускай мовы Гродна літаратары прэзентуюць анталогію “Растраляная літаратура”, зборнік твораў беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі падчас сталінізму. Міхась Скобла з’яўляецца адным з укладальнікам анталогіі, а аўтарству Анатоля Сідарэвіча належыць прадмова да кнігі.
Мерапрыемствы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма!”