Мінск: Нечаканая штодзённасць

У межах кампаніі “Будзьма!” МГА “Гісторыка” пачынае серыю інтарактыўных гульняў-экскурсіяў “Нечаканая штодзённасць”.
Штодня мы крочым у школу, ва універсітэт, на працу адной і той жа дарогай… Знаёмыя будыніны, знаёмыя твары насустрач. З дня ў дзень. Усё звыклае і знаёмае. Да метра. Мы ведаем кожны метр і бачылі ўсё гэта сотні разоў.

Хіба не так?

Не!

Вазьміце ўдзел у нашай гульні – і ўбачыце свой горад з нечаканага боку! Штодзённыя рэчы – у новым святле. Нечаканая штодзённасць!

Сустракаемся 11.12.2008г. у 18:00 каля ўваходу ў парк Горкага з боку вул.К.Маркса.

Падрабязнасці – у Кірылы (+375 29 761 07 94)