Паэтычна-спеўны дуэт у складзе паэта Міхася Скоблы і барда Таццяны Матафонавай 21 кастрычніка выступіць у старажытнай Зэльве. Сустрэчы адбудуцца ў
СШ №2 (14.30) і ў
СШ №3 (два выступы: перад старшакласнікамі – у 11.00, перад вучнямі малодшых і сярэдніх класаў – у 12.30).
Падчас выступаў будзе зладжаная прэзентацыя нядаўна выдадзенага песеннага “Дзіцячага альбома”. Сустрэчы адбудуцца ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.