Міжнародны валанцёрскі летнік New Wit Skill у Закарпацці

Большасць з нас добра ведае, што такое валанцёрскі летнік. Канцэпцыя стала шырока распаўсюджанай і любімай многімі. Мы таксама выдатна бавім час, удзельнічаючы ў іх, але пасля двух-трох разоў яны ўсе пачынаюць выглядаць аднолькава. Гэтым летам мы імкнемся ўзяць лепшае з летнікаў і паяднаць з тым, што нам даспадобы: з вывучэннем замежных моў. Мы хочам узняць фармат валанцёрскага летніка на наступны ўзровень і зрабіць яго моўным абменам з пэўным вынікам. Такім чынам, мы прадстаўляем вашай увазе NWS – New Wit Skill Camp, не проста чарговы летнік.

Калі: 8 – 20 ліпеня 2013

Дзе: Невіцкі замак, за 12 км ад Ужгарада, у вёсцы Камяніца, на маляўнічых пагорках над рэчкаю Уж, амаль на мяжы са Славакіяй і Венгрыяй.

Удзельнікі: у летніку прымуць удзел 12 маладзёнаў (хлопцы і дзяўчаты) з розных краінаў (Беларусь, Украіна, Польшча, Расія, Малдова, Чэхія, Румынія, Славакія, Венгрыя, магчыма інш.)

У праграме летніка:

– фізічная праца (на раскопках і добраўпарадкаванні тэрыторыі замка), не больш за 4 гадзіны ў працоўныя дні
– арыгінальныя лінгвістычныя семінары
– трэнінгі па экалогіі і мінімалізме
– праца над інфармацыйным прадуктам летніка
– экскурсіі па рэгіёне
– месца для рэалізацыі ўласных ідэй
– вольны час і пляцоўка для спорту, гульняў і вечарын

Умовы: ўзнёсак 40 еўра (пойдзе на харчаванне), дарога да месца і назад – клопат саміх удзельнікаў (кэмплідары дамогуць знайсці лепшы варыянт). Усе валанцёры і кэмплідары будуць жыць у арганізаваным намётавым гарадку ля замка, з базавай кухняй і душам, ежа гатуецца на вогнішчы па чарзе ўдзельнікамі.

Падаць заяўку ў летнік можна па спасылцы  да 25 траўня.

Кантакты: падрабязны анонс па-ангельску тут,  пытанні – па электроннай пошце nwscastle@gmail.com