• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.09.2014 | Навіны "Будзьма!" Літаратура

Мова – беларуская, Мінск – кітайскі. Версія Віктара Марціновіча

Колькі тыдняў прасторы сеціва віруюць згадкамі і інтрыгоўнымі намёкамі пра выхад новага рамана Віктара Марціновіча.

10 верасня 2014 года! Цяпер ужо дакладна і афіцыйна! Кампанія “Будзьма беларусамі!” прадстаўляе новы раман Віктара Марціновіча “Мова” і запрашае ў 19.00 у кнігарню “логвінаЎ” на аўтограф-сесію аўтара кнігі.

Віктар Марціновіч – сёлетні прызёр Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі,  паспяховы сучасны беларускі аўтар і адзін з самых чытаных аўтараў сайта budzma.by. Яго дэбютны раман «Параноя» выйшаў па-англійску ў ЗША, а днямі будзе прэзентаваны і на нямецкай мове. Беларускамоўная версія рамана “Сфагнум” у 2013 годзе з нечуванай для беларускай літаратуры хуткасцю разышлася па чытачах.

“Мова” – новы жанравы эксперымент Віктара, сацыяльная фантастыка з “мовай” у якасці галоўнага героя. Дзеянне рамана адбываецца ў, спадзяемся, фантастычнай будучыні – Кітай і Расія аддзяліліся мурам ад Еўропы, якая страціла сваю веліч, і ўтварылі квітнеючую саюзную дзяржаву. Цэнтр Мінска ператварыўся ў густанаселены кітайскі квартал. Галоўны герой кнігі разам з мінскім падполлем (кітайскай мафіяй) змагаюцца з сістэмай, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, вернасць і здрада памяняліся месцамі.

“У гэтым тэксце мова выступае не толькі як сродак камунікацыі, але і ў новай, дагэтуль нікім не скарыстанай функцыі. Мова з’яўляецца таямніцай і прычынай вайны вулічных бандаў. Тэма адносінаў з літаратурнай спадчынай набывае прынцыпова іншае, гангстарскае гучанне – гэты падыход не выкарыстоўваў ніхто не толькі ў беларускай, але і ў сусветнай літаратуры”, – адзначае Віктар Марціновіч.

“Для мяне гэта было вельмі прынцыповым момантам – не ствараць чарговага “Дастаеўскага па-беларуску”, не запаўняць лакуны ў нашай лакальнай прозе, але вырашаць менавіта інтэрнацыянальныя задачы, прычым прынцыпова рабіць гэта на роднай мове.

У гэтым сэнсе назвай кнігі прынцыпова было абранае слова “мова”, якое для кожнага беларуса сёння, у 2014-м, з’яўляецца моцным, этычна зараджаным маркерам: тых, хто роўна дыхае да “мовы”, у грамадстве няма зусім. Я ўзяў гэтае слова і прапанаваў прынцыпова іншае яго чытанне, атачыўшы новай міфалогіяй, новым кібергучаннем, якое, спадзяюся, будзе добрай нагодай для перайманняў. Прадбачу татухі з выявай “моўных” іерогліфаў, street art з выявамі “ў”, перфомансы на плошчы Мёртвых і з’яўленне праваднікоў па нябачным пакуль менскім Чайнатаўне”.

Папярэдні раман Віктара “Сфагнум” выходзіў у дзвюх версіях (папяровае выданне па-беларуску і электроннае па-руску). Далей – болей! Новы раман “Мова” можна адшукаць аж у трох версіях!

Папяровы варыянт на беларускай мове ад выдавецтва “Кнігазбор”, выдадзены дзякуючы  кампаніі “Будзьма беларусамі!”, ужо можна знайсці ў сталічных кнігарнях, а неўзабаве – і ў крамах  па-за Мінскам.

Выданнем друкаванага варыянта рамана на рускай мове (пераклад Лідзіі Міхеевай) займаецца выдавецтва “Логвінаў”, а электронная рускамоўная версія рамана падрыхтаваная мультымедыйным выдавецтвам “Пяршак” (34mag.net): кнігу можна будзе спампаваць на яго сайце http://34mag.net/piarshak/category/books/.

Пра аўтара

Віктар Марціновіч (1977) — беларускі пісьменнік, журналіст, мастацтвазнаўца. Скончыў факультэт журналістыкі і аспірантуру БДУ. Намеснік галоўнага рэдактара грамадска-палітычнага штотыднёвіка «БелГазета», выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. У 2008 г. абараніў доктарскую дысертацыю і атрымаў навуковую ступень (PhD) па гісторыі мастацтваў. 

Вядзе калонку «Культурызм» на партале budzma.by і аўтарскую калонку ў мультымедыйным часопісе 34mag.net. 

У 2012 годзе аўтар быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй «Дэбют» імя М. Багдановіча, у 2013 увайшоў у доўгі спіс расійскай прэміі «Нацбест», у 2014 атрымаў прэмію (Encouragement Award) Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society). 

Пра іншыя творы аўтара

Першы раман Марціновіча «Параноя» (2009), выпушчаны расійскім выдавецтвам «АСТ», атрымаў шырокі рэзананс у беларускай медыясферы. Гэты раман пра каханне, напісаны ў жанры reality-антыўтопіі, быў пасля перакладзены на англійскую, фінскую, нямецкую мовы і выдадзены ў ЗША, Фінляндыі і Германіі. 

Аповесць Марціновіча «Табу» ў 2010 г. была перакладзеная на ангельскую мову і апублікаваная ў зборніку Best European Fiction 2011. 

Другі раман Віктара Марціновіча «Сцюдзёны вырай» (2011) стаў прэм’ерным творам беларускай літаратуры, выдадзеным у выглядзе інтэрнэт-рэлізу. Гэты «раман з патройным самагубствам аўтара», прысвечаны беларускай літаратуры, у 2012 г. прынёс Марціновічу літаратурную прэмію «Дэбют» імя М. Багдановіча ў намінацыі «Проза». 

Трэці раман Марціновіча, гангстарская трагікамедыя «Сфагнум» (2013), увайшоў у доўгі спіс расійскай прэміі «Нацыянальны бестселер». «Сфагнум» быў выпушчаны на рускай мове ў выглядзе інтэрнэт-рэлізу, а ў перакладзе на беларускую мову — у друкаванай версіі.

Фота – Pink Gibbon, inspired by JobProduction

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»

Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»

Насту Карнацкую, якую затрымалі разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня падчас візіту сілавікоў у кнігарню...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі

З’явіўся новы рэліз праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Стаселька...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»

Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»
    Грамадства
    Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»
    Літаратура
    «Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі
    Грамадства
    Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»
    Культура Грамадства Музыка
    Песні Аляксандра Кулінковіча па-беларуску. Падборка да дня народзінаў музыкі
    Грамадства Музыка Літаратура
    «Легенда гарадзенскага панк-року, арганізатар сапраўднага музычнага фэсту, стваральнік арыгінальнага выдавецтва». Музыка Алесь Дзянісаў пра выдаўца Андрэя Янушкевіча
    Грамадства Літаратура
    Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызнаны экстрэмісцкім
    Грамадства
    У Гродне з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду». Яе ўсталююць у СШ № 15
    Грамадства Літаратура
    Беларускі кашмар і літаратурныя сны Франца Кафкі. Новы ролік ад Андрэя Хадановіча
    Музыка Беларусы свету
    Чарговая адмена канцэрту «Би-2» у Расіі. Цяпер у Піцеры
    Грамадства
    Падлеткі vs.сістэма. Як супрацьстаяць адміністрацыйнаму свавольству ў школе
    Грамадства
    Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Афіша

  • 18.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
    • Васіль Быкаў: «Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM