Заняткі сабралі каля 230 чалавек. Гэта быў апошні раз, калі Галерэя Ў гэтак нязручна перагароджаная сценкай праз выставу – з наступнага панядзелка будзем зноў усе разам! Да таго ж, ананімны дабрадзей запрэзентаваў нам 100 раскладных крэслаў — ніхто больш не будзе стаяць на занятках!
Сёння мы гутарылі пра неалагізмы: расшарыць, бэкап, лайкнуць, СПА, трэнд, лук… Усе гэтыя словы патрапілі ў лексікон беларускамоўных людзей!
Юрась Адамовіч, стваральнік сайта movananova.by, запрасіў усіх наведваць таксама гурток “Радавод”.
Слоўнік “Мода” склала і дапамагла прэзентаваць маладая дызайнерка Таццяна Владыка.
Запрошанай зоркай стаў славуты мадэльер Саша Варламаў, які распавёў шмат цікавостак пра моду і стыль, а таксама даў канкрэтныя парады прысутным дзяўчатам.
Чакаем усіх праз тыдзень: 31 сакавіка, 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а).
Тэма наступных заняткаў: Беларускія жарты! Госць — паэт, перакладнік, старшыня Беларускана ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч!
Фота: Зарына Кандрацьева