Музыкі Юлія і Пётр Марчанкі, а таксама Антон Шніп з гурта Irdorath — на волі

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.


55.jpg

Тром палітзняволеным удзельнікам гурта Irdorath Юліі Марчанка, Пятру Марчанку і Антону Шніпу 28 снежня 2021 года прысудзілі паўтара года калоніі кожнаму. Іх затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі. За кратамі іх утрымлівалі больш за 14 месяцаў.

Палітвязні цалкам адбылі тэрміны і сёння выйшлі на волю.