Мерапрыемствы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

16.07.2010 г. адбыўся пленум Мінскага абласнога савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. На паседжанні, якое праходзіла ў канферэнц-залі Дома-музея РСДРП, былі разгледжаныя арганізацыйныя пытанні па працы абласнога савета, агучаныя вынікі працы па краязнаўчых праектах у Пухавіцкім раёне (дакладчык Б. Муха), а старшынём Вілейскай арганізацыі ГА БДТАПГК Д. Канецкім быў прэзентаваны праект паштовак, прысвечаных помнікам і гістарычным мясцінам Вілейшчыны.

Мерапрыемства адбылося ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

А 24 ліпеня ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбудзецца сустрэча старшыні Рэспубліканакага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, намесніка старшыні Мінскага абласнога савета ГА БДТАПГК Змітра Яцкевіча і чальца Рэспубліканскага савета Сяргея Бяспанскага з актывам праваслаўнага прыходу ў в. Забычанне Краснапольскага раёну.

На сустрэчы будуць абмеркаваныя пытанні рэканструкцыі царквы кан. ХІХ ст. у вёсцы і праблема падрыхтоўкі прапановы па наданні будынку царквы статуса гістарычна-культурнай каштоўнасці.