На фестывалі «Рок па вакацыях» выступіць гурт Н.О.М.

27.08.2014 Музыка

Штогадовы фестываль «Рок па вакацыях» пройдзе ў чарговы раз. Канцэрт будзе складацца з двух частак: у першым аддзяленні выступяць гурты Drum Ecstasy, Nizkiz, The UNB, Pomidor/Off і «Крама», а ў другім адбудзецца сольны канцэрт піцерскага гурта Н.О.М.

Фестываль «Рок па вакацыях» — знакавае мерапрыемства для сучаснай беларускай культуры. У пачатку 90-х у маладой беларускай рок-супольнасці ўзнікла ідэя зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных зносін пасля летняга адпачынку і паказаць гатовасць музыкаў да новага канцэртнага сезону.

Першы фестываль адбыўся 1 верасня 1993 году і да 1998 году праходзіў штогадова. Пасля наступіла працяглая паўза. З новымі арганізатарамі «Рок па вакацыях» адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў адбываецца штогод.

Канцэрт адбудзецца 19 верасня ў клубе Re: Public. Квіткі на 21-ы фестываль «Рок па вакацыях» будуць каштаваць ад 200 да 350 тысяч рублёў.

Паводле Ultra-Music.com