Беларуская спявачка Мэрыем Герасіменка, якую затрымалі з-за песні на ўкраінскай мове, не выйшла на волю пасля «сутак» — верагодна, яна фігурантка крымінальнай справы, паведамляюць праваабаронцы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына зараз знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Які артыкул інкрымінаваны Мэрыем — невядома.
Нагадаем, спявачку затрымалі напачатку жніўня пасля выканання твораў украінскага гурта «Акіян Эльзы» на Зыбіцкай — той факт, што дзяўчына спявала песні на ўкраінскай мове, абурыў прапагандыстаў. Пазней Мэрыем прызначылі 30 сутак арышту.