1 чэрвеня бягучага года ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна адкрыецца персанальная галерэя вядомага беларускага жывапісца Аляксея Кузьміча.
Аляксей Кузьміч, што сусветна вядомы палотнамі з выявай жанчыны-маці, родам з названай вёскі.
Ён памёр напрыканцы 2013 года. Клопатамі родных і прыхільнікаў творчасці Кузьміча ў памяць аб таленавітым мастаку першым днем лета ў Махроўскім Доме культуры адкрыецца галерэя яго карцін. Ініцыятыву таксама падтрымаў Брэсцкі райвыканкам, Іванаўскі райвыканкам і абласны краязнаўчы музей.
Галерэя стане часткай афіцыйнага турыстычнага маршруту. Наведвальнікі акрамя тысячнай калекцыі Мадонн, пабачаць псіхалагічныя партрэты Стэфаніі Станюты, Міхаіла Пташука, Марыі Захарэвіч і іншых беларускіх культурных дзеячаў.
Текст: Дар’я Гарбацкая/ Pinsk.TV