• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.01.2018 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

“Наша” Ніна. Нарэшце — варты беларускі герой у рускай прозе

 

Самы дасканалы рускі раман мінулага года, які напэўна збярэ сноп літаратурных прэміяў у 2018-м, пабудаваны вакол постаці дзяўчыны-інтэлектуалкі. Яе кахаюць і ненавідзяць, яна разлучае радавітыя маскоўскія заручыны і вылузвае герояў з нібыта шчаслівых стасункаў. Яна ўладарная, рыхтык каралева Бона ў Караткевічавай “Ладдзі Роспачы”. І, як тая ж каралева Бона, самотная. Гераіня (а завуць яе Ніна) — нешта сярэдняе паміж Настассяй Філіпаўнай з “Ідыёта” Дастаеўскага і Пячорыным з “Героя нашага часу”. Яна — “ганарлівая, высакародная, разумная, але пры гэтым скончаная вар’ятка”, як тлумачыў нам вобраз Настассі Філіпаўны школьны падручнік.

Чаму я пішу вам пра гэтую “чужую” нам Ніну? Усё проста: Ніна тая — беларуска. І гэты вобраз — нешта прынцыпова новае ў тым, як нас, мінчукоў, пачалі ўспрымаць некалі грэблівыя да “панаехалых” масквічы.

Кніга, пра якую я кажу, называецца “Тэкст”. І калі ў вас ёсць трое сутак вольнага часу — тэрмінова пампуйце яе і рыхтуйцеся сутыкнуцца з нечым такім жа моцным, як “дэтэктывы” Дастаеўскага, і напісаным не горш за ранняга Сарокіна.

Стварыў “Тэкст” той самы Зміцер Глухоўскі, які да ўчарашняга дня быў вядомы выключна як аўтар фантастычна-прыгодніцкай серыі “Метро 2033”. Уласна, гучны поспех постапакаліптычнага казання зрабіў Змітра нябачным для аматараў сур’ёзнай прозы. Ужо зборнік апавяданняў “Расказы пра Радзіму” быў вартай увагі спробай адмовіцца ад фантастычных сюжэтаў і прысвяціць сябе жорсткай сучаснай паўсядзённасці. Але мільён асобнікаў “Метро”, якія прадаліся па ўсім свеце пасля таго, як Глухоўскага рызыкнулі выдаць на паперы (спачатку ён атрымаў адмовы ад усіх маскоўскіх выдаўцоў), а таксама тры камп’ютарныя гульні, зробленыя па матывах “Метро”, надзейна замацавалі Глухоўскага ў “жанравай” нішы. Быў шанец, што “Тэкст” трапіць роўна ў тую ж рэпутацыйную пастку: у Беларусі дык дакладна так і адбылося б. Бо папулярнасці тут не прабачаюць. Але пад канец года “Тэкст” заўважылі і пачалі раіць не толькі на “Медузе”, але і на спецыялізаваных літаратурных сайтах.

Пачынаецца раман з таго, што галоўны герой Ілля вяртаецца дадому з турмы, у якой правёў сем гадоў па сфальшаваным абвінавачанні. Ніякай палітыкі: падчас рэйду ў клубе Ілля зачапіўся з аператыўнікам Пецем, які проста для навукі падкінуў яму пакецік з “какосам”. Той пакецік і скалечыў маладосць Іллі. Вярнуўшыся ў Маскву, Ілля бачыць, што ўсё колішняе жыццё сышло: у яго болей няма ні сям’і, ні каханай, ні будучыні. А таму выпівае пляшку гарэлкі, вылічвае аператыўніка Пецю праз ягоны Інстаграм і акуратна пратыкае яму шыю нажом. Пасля скідвае Пецю ў каналізацыю, забірае ягоны тэлефон і выпраўляецца дадому дапіваць.

Напісанае вышэй дакладна не заспойліць вам сюжэт, бо ёсць толькі ўверцюрай. Далей Ілля, усвядоміўшы, што Пецю не знайшлі, залазіць у Пецеў тэлефон і пачынае жыць за нябожчыка ягонае жыццё. Імкнучыся адцягнуць пачатак росшуку, ён запэўнівае родных Пеці, што той “на заданні”; супрацоўнікаў — што той захварэў. Ён вучыцца пісаць як Пеця, лаяцца як Пеця, адбрэхвацца ад начальства як Пеця. Ён робіцца Пецем і нават змудраецца ўлезці ў складаную схему з каўказцамі, вынікам якой можа быць паспяховая эміграцыя ў Калумбію з чвэрцю мільёна еўра ў кішэні.

Але тут уступае беларусачка. “Наша” Ніна. Дзяўчына, у якую быў безнадзейна закаханы Пеця і ў якую — гэтаксама безнадзейна — утрэскваецца ўладальнік экстракту Пецевай душы, адлітага ў форму айфона. Ніна відавочна не падабалася Пецевым родзічам. Уласна, праз Ніну Пецеў бацька, генерал МУС, страчвае сваю пасаду і заўчасна ідзе на пенсію. Бо Пеця быў заручаны з Ксеняй — разбэшчанай дачкой намесніка міністра, што жыла “ў харомах”, упрыгожаных сталінскай ляпнінай з “касцяной мукі”. У гэтым вобразе, які вымалёўваецца з Пецевых з Ксеняй смс, мы бачым партрэт маладзяватай барыні, нечым падобнай да аднайменнай кандыдаткі ў прэзідэнты: “Яна халёная была, але не прыгажуня. Русавалосая, шэравокая. Твар паўнаваты і праставаты, хаця падпраўлены, здаецца, майстрам. А скрыўленая ўвесь час была так, як у папялушак і ў шмар не бывае, як бы ні намагаліся. Усе гэтыя машыны, выспы-пальмы — яна не турысткай выглядала на іх фоне, але мясцовай. Памешчыцкі гонар у ёй быў, прыроджаны”.

І вось такую выгадную партыю нябожчык Пеця мяняе на “нашу” Ніну. Характар і знешнасць Ніны збіраецца Глухоўскім з россыпу дэталек. Падчас знаёмства Пеця і Ніна дамаўляюцца пра паход у кіно: Пеця па-барыжніцку прапануе “Рабаванне па-амерыканску”, Ніна яго папраўляе: “Нізашто! Падказка шэптам: згодная на “Бёрдмана”. І далей, калі Пеця запрашае яе ў “мэйнстрымны” кінатэатр “Акцябр”, яна карэктуе: “Ідзем у “Піянер” глядзець на англійскай, але квіткі і папкорн з мяне”. І калі Пеця дае зразумець, што не ведае англійскай, дзяўчына абяцае “перакладаць на вуха”.

Каб не даць фальшаку ў смс Ніне ад імя Пеці, Ілля змушана вывучае гісторыю зносін Пеці і Ніны, праглядае іх сумесныя відосы, бачыць сцэнку, дзе Ніна, незадаволеная прымітыўнасцю Пецевых густаў, ставіць каханаму неверагодна прыгожую Take a Fall Джэймса Блэйка. Ілля бачыць, як Пеця і НІна сварацца, як мірацца, як кахаюцца і сумуюць. Пра тое, што Пеця здраджвае Ніне, Ілля ведае з другіх смс-трэдаў у тэлефоне. Ілля спрабуе зразумець Ніну: “Колькі ёй гадоў? Дваццаць і яшчэ. Ці верыць яна ў тое, што казала? У дваццаць і яшчэ, можа, і верыць. Пакуль людзі не пакусаюць, на свет любую прыгожую тэорыю прымяніць можна. Любую саплівую. А потым ужо верыцца толькі ў тое, што з табой самім адбылося”.

У Іллі пачынаецца асабістае з Нінай — ён піша ёй пяшчотна з Пецевага тэлефона і забываецца, што ён не каханак, а забойца каханага. Ён карэктуе Нінін лёс, даючы ад імя Пеці парады і прымаючы за гэтых дваіх — нябожчыка і каханую — выратавальныя рашэнні.

У Ніну, якую прыдумаў Глухоўскі, вельмі проста паверыць. І закахацца. У нечым гэта вобраз ідэальнай дзяўчыны — яе ідэальнасць падкрэсліваецца яшчэ і тым, што Ілля не можа дацягнуцца да яе. Усе рэгістры цялеснасці — абдымкі, пацалункі, пах, дыханне — для яго недасяжныя. А таму змешчаныя ва ўяўленне, якое старанна дадае чараў.

І вельмі прыемна, што гэткі прывабны, значны персанаж у сучаснай рускай прозе атрымаў беларускую прапіску. Як гэта часцяком здараецца з ідэальнымі каханымі, Ніна пакідае ўражанне істоты, якая прыйшла крышачку з іншага свету. Яна не тутэйшая для Масквы, у гэтым горадзе ўсё канфліктуе з Нінінай еўрапейскасцю, адукацыяй і густам. Калі б я быў рускім чытачом рамана Глухоўскага, падчас наступнай вандроўкі у Мінск на травеньскія выходныя я б паставіўся да літаратуры, музеяў і музыкальнага жыцця гэтага горада значна больш пільна, чым да рэстарацый і бараў, як гэта адбываецца сёння.

І за кшталтаванне такога вобразу Беларусі і яе сталіцы я хацеў бы сказаць Змітру шчыры дзякуй.

 

Віктар Марціновіч, budzma.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Грамадства Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 31.05 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 31.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 31.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 31.05 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип