Мёры. Даўніну — з аўкцыёну
Мясцовыя ўлады ўжо запланавалі прадаць з аўкцыёну сядзібу Рудніцкіх у вёсцы Асада-Дзедзіна. Гэта пабудова пачатку ХІХ стагоддзя доўгі час стаіць закінутая. У савецкія часы тут знаходзілася калгасная кантора, затым — клуб. З 1985 года былы маёнтак пустуе, будынак разбураецца. Да 2003 года сядзіба нікому ўвогуле не належала. Раённыя ўлады мелі намер правесці рэстаўрацыю будынка, але не знайшлі сродкаў нават на праектную дакументацыю, таму і прынялі такое рашэнне. Тэкст цалкам.