• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.11.2022 | Грамадства

У Гомелі на Каляды не плануюць ніводнага беларускамоўнага свята для дзяцей

У Гомелі не плануецца правядзенне святочных агульнагарадскіх дзіцячых мерапрыемстваў па-беларуску. Усе гарадскія афішы — на расейскай мове. Нават Гомельскі абласны драматычны тэатр, які падрыхтаваў спектакль са шматабяцальнай назвай «Коляда, Коляды, отворяй ворота» — таксама па-расейску, піша «Штодзень». Арганізатары абяцаюць на спектаклі шмат калядных песень. Аднак, відаць, усе калядкі таксама будуць па-расейску. І гэта пры тым, што на Гомельшчыне дагэтуль фіксуюцца каляды з вельмі цікавым абрадавым напаўненнем. Аднак Гомельскія абласны драматычны тэатр усё роўна глядзіць у бок расейскіх традыцый.


208.jpgБеларускамоўная калядная ялінка ў Гомелі, 2015 г.

Гомельскі дзяржаўны лялечны тэатр, баючыся, відаць, што іх не зразумеюць па-беларуску, таксама рыхтуе мерапрыемства па-руску. Падчас спектакля «Площадь картонных часов» абяцаюцца савецкія Дзеда Мароз і Снягурка. І гэта пры тым, што калісьці тэатр лялек ладзіў выдатны калядны спекталь па-беларуску. У грамадска-культурным цэнтры збіраюцца паказаць дзецям «Вовка-морковка и волшебные часы». І зноў па-расейску, з расейскім пушкінскім героем царом Дадонам і з савецкімі Дзедам Марозам, Снягуркай. Таксама ў грамадска-культурным цэнтры па Ланге прапаноўваецца тэатралізаванае прадстаўленне з роставымі лялькамі «Большая новогодняя елка». Зразумела, па-расейску. Тут, праўда, арганізатары абяцаюць чароўныя падзеі ў ЛЕГА-сіці. Спадзяемся, арганізатары дамовіліся з кампаніяй «ЛЕГА» на выкарыстанне пазнавальнай назвы «ЛЕГА-сіці», на сваім уласным прыкладзе паказаўшы дзецям, што варта паважаць аўтарскія правы.

У Гомельскім лядовым палацы спорту збіраюцца паказаць лядовыя шоу «Бременские музыканты на льду». І зноў па-расейску. Прычым у афішы выкарыстоўваюцца героі савецкага мультфільма «Брэменскія музыкі», хоць першапачаткова гэта казка нямецкіх лінгвістаў братоў Грым. І адпраўляюцца героі зусім не ў савецкі які-небудзь горад, а ў нямецкі Брэмен.

Разгром грамадскага сектара, прадстаўнікі якога ладзілі хаця б камерныя калядныя мерапрыемствы, пакінуў гомельскіх дзяцей увогуле без беларускамоўных прадстаўленняў. А рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх выдавецтваў пазбавілі маленькіх беларусаў яшчэ і без якаснай і цікавай святочнай літаратуры.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип