Старажытныя гарады Беларусі. Горад Лагойск, куды «Добры канал» накіраваўся ў гэты раз, размешчаны ў адным з найпрыгажэйшых раёнаў нашай краіны, які з-за незвычайнага рэльефа, багатага на самыя розныя ўзгоркі, прынята называць «Беларускай Швейцарыяй».
Аднак гэтая мясцовасць багатая не толькі на маляўнічыя краявіды, яна таксама мае даўнюю і вельмі цікавую гісторыю працягласцю болей за тысячу гадоў.
Падрабязнасці ў гэтым відэа.