Падарожжа мясцінамі філаматаў і філарэтаў!

МГА “Гісторыка” запрашае ў апошняе падарожжа гэтага году па мясцінах спадчыны 20 снежня.

Напярэдадні дня нараджэння Адама Міцкевіча і зімовай студэнцкай спячкі, што здараецца падчас сесіі, мы запрашаем вас наведаць апошнюю экскурсію ў гэтым годзе – па родных мясцінах чальцоў таемных студэнцкіх таварыстваў першай паловы ХІХ ст.

Традыцыйныя мясціны – нестандартны аповед!

Наш маршрут: Завоссе – Карчова – Свіцязь – Навагрудак – Шчучын. Зважаючы на час, мажлівыя дадатковыя прыпынкі ля цікавых архітэктурных аб’ектаў.

У праграме:

– наведванне двух музеяў;

– таемныя студэнцкія аб’яднанні Віленскага універсітэта;

– студэнцкія гімны і іх спевы;

– самае рамантычнае каханне ў жыцці і літаратуры;

– пуэрта дэ Дамейка і Грандэ Эдукадор рэспублікі Чылі;

– малочная традыцыя нашых студэнтаў!

І хай калядныя маразы не палохаюць – менавіта такія зімы памятаюць класікі нашай літаратуры!

Традыцыйна падарожжа адбываецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і з сувенірамі кампаніі.

Запіс у падарожжа:

+375 29 5043114 (Таша)