Мастаку Дарашэнку – 15 сутак, фатографкі Малама і Антонава – затрыманыя.
Мастака Дзмітрыя Дарашэнку Doctor_oy асудзілі на 15 сутак. Дзмітрыя этапуюць у Жодзіна, паведамляюць калегі.
У панядзелак, 28 лютага, была затрыманая мастачка і фатографка Кацярына Малама. Па інфармацыі сваякоў, цяпер яна ў Жодзіне.
Таксама затрыманая фатографка Жана Антонава, пра яе лёс падрабязнай інфармацыі на дадзены момант няма.