23 траўня пайшоў з жыцця Андрэй «Філ» Філатаў — удзельнік рок-гуртоў «Сузор’е», Zindan, Mojo Blues, «Крама», паведамляе Reform. news. Як адзначаюць яго сябры, два дні таму ў творцы здарыўся інсульт. Музыканту быў 71 год.
Андрэй Філатаў. Фота з Вікіпедыі
Андрэй Філатаў нарадзіўся ў Мінску ў 1954 годзе. Скончыў фізічны факультэт БДУ. На сцэне з 1977 году, калі дэбютаваў у гурце «Сузор’е». Суаўтар хіта «Сузор’я» «Весенний день». Далучыўся да гурта Zindan у 1991-м. У 1999 годзе стаў удзельнікам «Mojo Blues», праз год увайшоў у «Краму».
З сярэдзіны 1990-х да 2003 года быў гукарэжысёрам мінскага «Стар-клубу», выступаў як вядучы фестываля «Блюз жыве ў Мінску». Уладальнік галоўнага прызу фэстываля імя Р. Рыдла ў Тыхах (Польшча) у 2003 годзе.