13 верасня ў Бучы адкрыецца фотавыстава партрэтаў беларускіх палітвязняў «Колеры беларускай ревалюцыі».
Крыніца: ukrinform.ua
«9 жніўня 2020 года стала кропкай невяртання для сотняў тысяч беларусаў. 9 жніўня 2022 у Львове адкрылася фотавыстава «Колеры беларускай рэвалюцыі», дзе адлюстраваны беларускія палітзняволеныя, якія былі пакараны за дзеянні на карысць Украіны. З 13 по 20 верасня выстава пройдзе ў Бучы», — распавядаюць арганізатары выставы.
Выстава распавядае пра тое, што адбывалася на Маршах свабоды 2020 у Беларусі. Экспазіцыя паказвае тых палітвязняў, чый лёс цесна звязаны з Украінай.
Нагадаем, што у Беларусі за кратамі таксама знаходзяцца зняволеныя грамадзяне Украіны. І сядзяць толькі таму, што падтрымалі пратэсты 2020 года супраць фальсіфікацыі выбараў і лукашэнкаўскай Беларусі.
У наведвальнікаў будзе магчымасць напісаць лісты ў турму і выказаць словы падтрымкі палітвязням.
Выстава пройдзе з 13 по 20 верасня ў Публічнай бібліятэцы Бучанскай грамады (Энэргецікаў, 2). 13 верасня 19:00 — адкрыццё з экскурсіяй.
Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы Fr*e Bel*r*s C*nt*r.