Пасьля гадавых вакацыяў «Джамбібум» вяртаецца, каб «ламаць стэрэатыпы»

14.10.2010 Музыка

Год таму ў такую ж залатую восень гурт «Джамбібум» даў разьвітальны канцэрт на оўпэн-эйры ў Строчыцах і пайшоў на вакацыі — на цэлы год. Дзе былі музыкі, якія называюць сябе «сяброўскаю тусоўкаю», што бачылі, дзе вандравалі, зь якімі ідэямі і ў якія ўмовы вяртаюцца на сцэну.

За год вакацыяў «Джамбібуму» многае зьмянілася. Цяпер нярэдка, што ў адзін вечар адбываецца некалькі важных музычных падзеяў, а Менск пачаў фігураваць у сусьветных турнэ вядомых замежных зорак: Scorpions, Sting, Limp Bizkit ды іншыя. У музычных аматараў выбар стаў куды больш шырэйшым.

«Я размаўляла з арганізатарамі канцэртаў. Яны кажуць, што людзі не прыходзяць: ня ведаю, ці грошаў шкада ці іншыя прычыны. Зоркі сапраўды пачалі прыяжджаць, але у большасьці олдскульныя. Увогуле гэта добра, — разважае Наста, хоць і адзначае, што сама да такіх канцэртаў ставіцца бязь лішніх эмоцыяў. — Для беларускіх музыкаў умовы зараз ня надта суцяшальныя — традыцыйнымі зрабіліся прапановы выступаў, дзе адразу папярэджваюць, што ганарар не прадугледжаны. І многія пагаджаюцца, бо для іх магчымасьць выступу гэта ўжо нешта. Аднак выступіш раз за „дзякуй“ і потым так цябе і трактуюць, як дармовы рэсурс. Што да нас, то зайграем пару разоў — тады й будзе больш зразумелая сучасная абстаноўка на музычным фронце:)»

чытаць далей