ПЭН-цэнтр пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні адкрывае Рэзідэнцыю маладога літаратара.
Праграма дае магчымасць творцу ва ўзросце да 30 гадоў жыць у Доме правоў чалавека ў Вільні і займацца літаратурнай работай (паэзія, проза, пераклады, крытыка і інш.). Першы этап пройдзе з 1 лютага 2014 года па 30 верасня 2014 года. Для таго каб стаць удзельнікам Рэзідэнцыі маладога літаратара, трэба запоўніць анкету.
Калі не атрымалася — дасылайце на адрас info@pen-centre.by