Раніцай перасталі выходзіць на сувязь супрацоўнікі газеты «Новы Час». Пазней стала вядома, што дома ў журналістаў і ў рэдакцыі адбываюцца вобшукі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Пасля вобшукаў Сяргея Пульшу і Аксану Колб дапыталі. Цяпер яны на свабодзе.
Раніцай перасталі выходзіць на сувязь супрацоўнікі газеты «Новы Час». Пазней стала вядома, што дома ў журналістаў і ў рэдакцыі адбываюцца вобшукі.
Ад раніцы не было сувязі з галоўным рэдактарам Аксанай Колб, журналістам, намеснікам рэдактара Сяргеем Пульшой.
У Сяргея Пульшы быў вобшук дома, гэта паведамілі сведкі падзеі. Пасля гэтага сілавікі разам з Сяргеем паехалі ў рэдакцыю «Новага Часу».
З Сяргеем Пульшой «скончылі следчыя дзеянні». Ён на свабодзе.
Пасля ператрусу і допыту Аксану Колб таксама вызвалілі.
Сутнасць прэтэнзій да выдання невядомая, бо журналісты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Як паведамлялася раней, увечары, 19 кастрычніка, у фотакарэспандэнта «Новага Часу» Дзмітрыя Дзмітрыева прайшоў ператрус. Сілавікі забралі ўсю тэхніку.