Піт Паўлаў піша альбом пра беларускага Джэймса Бонда

06.10.2010 Музыка

26 верасня ў Полацку адбылася творчая сустрэча з вядомым беларускім музыкам, гітарыстам гурта N.R.M., арганізатарам адзінага ў Беларусі інтэрнет-open-air фэста “Жывы гук online” Пітам Паўлавым. Пасля выступу Піт Паўлаў распавёў аб сваіх творчых планах, новых песнях N.R.M. і ўражанні ад полацкай публікі.

У акустычным варыянце слухачам быў прадстаўлены цэлы пласт шматбаковай дзейнасці музыкі: ад “За туманам” (“Крыві”) да новых тэмаў з будучага альбома N.R.M.. Прагучалі перакладзеныя Пітам на беларускую мову класічныя тэмы гурта Metallica “Nothing Else Matters” (“Сродак і мэта”) і Red Hot Chilly Peppers “Californication” (“Беларусізацыя”).

чытаць далей