Набліжаецца да завяршэння міжнародны польска-беларускі мастацкі пленэр гміны Нараўка.
У восьмы раз сабраліся мастакі з Польшчы і Беларусі, каб у мастацкіх працах захаваць прыгажосць краявідаў прыпушчанскай гміны. Упершыню пленэр адбываецца ўзімку, але гэта, па словах камісара пленэру Казіміра Юргелянца, лагічны крок.
– Чаму зімой? Таму што раней мы праводзілі пленэры ў розныя тры пары года – вясной, восенню і летам, і вось нарэшце мы праводзім у чацвёртую пару года – зімой.
Вынікі пленэру можна ўжо сёння пабачыць на першай пасляпленэрнай выставе ў вясковай святліцы ў Старым Ляўкове. Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне. Пасля карціны мастакоў пераедуць на выставу ў галерэю імя Тамары Саланевіч у Нараўцы, дзе ў пастаяннае валоданне галерэі застануцца як мінімум па адной працы кожнага творцы.
Тэгі: Нараўка