Помнік Максіму Танку ў Мядзеле адкрыюць 5 снежня

27.11.2014 Культура

На 5 снежня запланавана адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Максіму Танку ў цэнры Мядзела.

Помнік вышынёй амаль тры метры ўстановяць ля гарадскога Дома культуры.

Праект помніка Максіму Танку, выбраны ў лютым 2013 года. Фота з архіву “РГ”

На адкрыццё запрашаюць ганаровых гасцей, сваякоў паэта, пісьменнікаў. Адразу госці наведаюць магілу паэта ў вёсцы Новікі, музей у Сваткаўскай сярэдняй школе. Адбудзецца літаратурна-музычная гасцёўня ў Мядзельскім ГДК.

Адкрыццё помніка намечана на 14 гадзін, распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Пазняк.

 

Алесь Высоцкі, rh.by