Яго заснавалі журналістка Яўгенія Доўгая і мастачка Ганна Татур. Пад кожным партрэтам — гісторыя палітзняволенай жанчыны, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Зараз на старонцы можна пабачыць 29 гісторый пра моцных духам жанчын.
Сярод партрэтаў выява Ганны Ільіной з Магілёва, якая ў 2020-м годзе была актывісткай у выбарчай групе кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Яна атрымала 3 гады калоніі агульнага рэжыму і зараз адбывае пакараннне ў жаночай калоніі ў Гомелі. Дома яе чакае непаўнагадовы сын.
І выпускніцы медытынскага ўніверсітэта Аланы Гембрамарыям, якая была ў 2020-м прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў. Ёй прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
А таксама пенсіянеркі, былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Эмы Сцепулёнак, якой за каментар у сацыяльных сетках пагражае да 6 гадоў пазбаўленя волі.
У Беларусі на сення больш за 140 палітвязняў-жанчын.