25 студзеня на юцюб-канале «Бэйбус» у 20:00 адбудзецца прэмʼера новай «Калыханкі з месячыкам». Словы для песні напісаў пісьменнік і журналіст Кастусь Севярынец, а музыку гурт Val.
Гэты верш Канстанцін Паўлавіч напісаў для сваёй тады яшчэ маленькай дачкі Ганны. Сёння вядомая даследчыца, Ганна Севярынец падзялілася гэтым сямейным скарбам.
Напісаць музыку і выканаць песню запрасілі вядомы беларускі гурт VAL. У Леры Грыбусавай і Улада Фраймана і атрымаўся твор, поўны пяшчоты, цеплыні і мяккасці. Падаецца, менавіта такой і мусіць быць калыханка.
«Мы вельмі хочам, каб мелодыю "Калыханкі з месячыкам" падхапіла кожная матуля, і кожны вечар пад гукі і словы новай люляйкі салодка і спакойна засыналі маленькія беларусікі», - пішуць стваральнікі канала «Бэйбус».