Прэзентацыя гістарычных кніг прафесара Леаніда Лыча

5 лістапада (субота) у кнігарні “логвінаЎ” а 16-00 адбудзецца прэзентацыя кніг:
“Магільнае ў час нямецкай акупацыі. Успаміны”
“Варыяцыі на нацыянальную тэму”
“Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі 1941-1944гг.”

прафесара гісторыі Леаніда Лыча.

У імпрэзе акрамя аўтара возьмуць удзел:

Галіна Сіўчык
Анатоль Балахановіч
Уладзімір Содаль

Вядоўца – Міхась Скобла
Пры падтрымцы МГА ЗБС “Бацькаўшчына” і мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба “Спадчына”. Пачатак а 16-00. Уваход – вольны.