30 кастрычніка ў Берасці ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца прэзентацыя новага рамана Віктара Марціновіча “Ноч”.
Месца: офіс АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага 46/1), пачатак 19:00. Уваход вольны!
Чарга па новы раман Віктара Маціновіча (фота)
“Ноч” – шосты раман пісьменніка. У ім – фантастычны свет: вечная ноч, вечны лістапад і вечнае “каляналя”. Гэта кніга пра адчуванне неспакою, небяспекі і няўтульнасці, яна пра фэйкавыя навіны і “зямны блін”, але найперш гэта кніга пра Героя, які праходзіць праз нечалавечыя выпрабаванні і імкнецца пры гэтым застацца Чалавекам.
Паводле арганізатараў