18 кастрычніка ў Віцебску ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца прэзентацыя новага рамана Віктара Марціновіча “Ноч”. Месца: бітлз-клуб “Чердачок” (вул. Кастрычніцкая,12), пачатак 18:30
“Ноч” – шосты раман пісьменніка. У ім – фантастычны свет: вечная ноч, вечны лістапад і вечнае “каляналя”. Гэта кніга пра адчуванне неспакою, небяспекі і няўтульнасці, яна пра фэйкавыя навіны і “зямны блін”, але найперш гэта кніга пра Героя, які праходзіць праз нечалавечыя выпрабаванні і імкнецца пры гэтым застацца Чалавекам.
Паводле арганізатараў