Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Матуліна сонейка» прыпыніў выхад, піша «Еўрарадыё». Само выданне знікла з падпісных каталогаў.
«Матуліна сонейка»
У рэдакцыі кажуць, што гэта не закрыццё, а прыпынак на паўгода.
«З ліпеня ліпеня часопіс «Матуліна сонейка» прыпыніў выхад на паўгода. Яго рабілі з дзвюх краін — з Украіны і Беларусі. Дапамагалі нам украінскія аўтары, а цяпер з гэтым ёсць праблемы. Спадзяемся, што ўсё ўладзіцца і зможам працаваць далей», — тлумачаць у часопісе.
«Матулiна сонейка» — штомесячнае беларускамоўнае выданне для дзяцей ад 3 да 7 гадоў. У часопісе друкуюцца развiццёвыя гульні i заданні.
Раней прыпынілі выхад часопісы «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду». З беларускамоўных часопісаў для дзяцей засталіся дзяржаўныя выданні савецкага тыпу «Вясёлка» і «Буся».