• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.02.2022 | Грамадства Гісторыя

Прывіды Старога Замка: пра якія полтэргейсты 100 гадоў таму пісалі гродзенскія газеты

Многія чулі пра Чорную Панну Нясвіжа ды Белую Даму з Гальшанаў, а вось пра прывідаў гродзенскіх замкаў не вядома нічога. Гэта дзіўна, бо як-ніяк у Старым замку памёр сам Стэфан Баторый. Няўжо ягоны прывід не ходзіць па замкавых калідорах ды не просіць, каб яму налілі келіх добрага такайскага віна? Тым больш, што і старая частка замка ў чаканні аднаўлення выглядае цяпер рамантычна, зусім для прывідаў... Аказваецца, не так даўно, усяго 100 гадоў таму, у замку дзіўных зданяў было яшчэ поўна, піша канал «Hrodna 11:27».


96.jpg
Стэфан Баторый. Малюнак І. Кебеца

У пачатку 1920-х гг. адна з гродзенскіх газет апублікавала артыкул «Таямніцы Гродзенскага Замку». Стары замак тады нават яшчэ не быў музеем, ім валодалі спачатку расійскія, а пасля польскія вайскоўцы, тут былі афіцэрскі клуб, гатэль для камандзіровачных афіцэраў, сталоўка і розныя іншыя інстытуцыі. Замак тады выглядаў не самым лепшым чынам, ды і ягоныя тагачасныя жыхары — камандзіровачныя ды халастыя польскія афіцэры — пасля вясёлай вячэры маглі пабачыць што заўгодна.

97.jpg

Артыкул можа быць цікавы і сучаснаму чытачу. Публікуем яго цалкам. А ўжо кожны няхай сам робіць высновы, што ў ім праўда, а што — спараджэнне салдацкай п’янай фантазіі.

«Таямніцы Гродзенскага Замку»

«Наш Гродзенскі Стары Замак, таксама як і іншыя помнікі даўняга мінулага, закрывае ад нас таямнічай мглой праявы патустаронняга жыцця, якія пульсіруюць у ягоных мурах. Свет прывідаў, духаў для нас недаступны. Яго могуць бачыць толькі адзінкі. Але ўсялякая звязаная з яго з’яўленнем праява з часам акружаецца легендамі, кожная з якіх больш неверагодная за папярэднія.

Некалькі дзён таму па горадзе разышлася гісторыя, што палкоўнік Н., які жыў у афіцэрскіх пакоях на Старым замку, прачнуўся пасярод ночы і пабачыў у дзявярах вялізную постаць у рыцарскіх даспехах, якая растварылася ў паветры пасля таго, як палкоўнік разбудзіў сваіх таварышаў.

98.jpg

Мы звярнуліся непасрэдна да самога пана палкоўніка, каб даведацца пра некаторыя падрабязнасці. Ён праясніў, што рыцара не бачыў, але і ён і яго калегі ўсе ўчатырох прачнуліся ноччу ад таго, што іх быццам бы нехта душыў. Уражаныя такім патустароннім эксперыментам, усе афіцэры проста пасярод ночы пакінулі гасцінныя пакоі Дома Афіцэра.

У сувязі з гэтым з замка тэрмінова выселіўся і ўладальнік буфета пры Доме Афіцэра, які паведаміў, што толькі цудам выратаваўся ад смерці шляхам задушэння. Ён бачыў нейкую надзвычайную істоту, якая падыйшла да яго і паклала яму руку на вусны, каб задушыць.

У сувязі з гэтым мы сабралі звесткі пра падобныя гісторыі ў далёкім і бліжнім мінулым. Замкавы стораж, які жыве ў браме, апавядае, што некалькі месяцаў таму перад ім з’явіўся нейкі рыцар і засведчыў, што ў Замку схаваны скарб, пасля чаго ўзяў яго за руку і завёў у замкавыя падвалы, паказваючы дакладнае месца, дзе быццам ляжыць скарб.

Стораж, прачнуўшыся, пачаў пошукі скарбу ва ўказаным месцы, аднак змушаны быў спыніць пошукі, паколькі грунт пад нагамі пачаў вагацца і асыпацца.

100.jpg


Афіцыянт у сталоўцы Дома Афіцэра расказаў такі факт, што ў расійскія часы тром афіцэрам нейкая постаць перайшла дарогу на замкавых прыступках і не ўпусціла іх унутр будынка. Афіцэры з аголенымі шаблямі хацелі прабіцца ўнутр, але нічога не ўдавалася, пакуль не збеглася замкавая служба і пасля паднятага гучнага крыку істота з патустаронняга свету знікла.

Прыхільнікі акультызму маюць план арганізаваць у Замку сеанс, каб здабыць у старых руінаў іх таямніцы».

hrodna.life

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Гродна 20 траўня, паведамляюць праваабаронцы. Нагадаем, два сябры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей

Найстаражытнейшаму гораду Беларусі Полацку сёння спаўняецца 1160 гадоў. Тры дні ў горадзе будуць ісці святочныя мерапрыемствы,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр

Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў

Прэм’ера спектакля «1.8 M» адбылася напрыканцы 2021 года у варшаўскім Новым тэатры (Nowy Teatr). Тады ён пакінуў пачуццё,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй

У гонар людзей, падзей і зьяваў усталявана вельмі шмат помнікаў. У першай частцы падборцы разгледзім бюсты і статуі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
    Грамадства Гісторыя
    Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей
    Грамадства Тэатр
    Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў
    Грамадства Гісторыя
    Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй
    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Гатуем з «Будзьма!»
    Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Афіша

  • 29.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 29.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 29.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 29.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі
  • 29.05 — 19.06Выстава Лесі Пчолкі «Вуліца слабасці» ў Гданьску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM