Учора на канале Partyzona адбылася анлайн-сустрэча з псіхолагам: «Беларусь сёння: як не звар’яцець?» З дапамогай Алега Хаменкі мы распыталі псіхолага Ганну Любінскую, як захаваць псіхіку ў здаровым стане ў крытычных сітуацыях ці пад ціскам пастаяннага стрэсу.
На жаль, гэтымі пытаннямі зараз задаецца амаль кожны беларус. Паглядзіце зараз, калі не паспелі паглядзець учора!
З размовы вы даведаецеся:
- як падзеі, што адбываюцца навокал, адбіваюцца на нас, нават калі непасрэдна нас не датычацца;
- якія ад гэтага могуць быць наступствы;
- як самому дыягнаставаць, што псіхаэмацыйнае напружанне ўжо перайшло пэўную мяжу і арганізму патрэбная дапамога;
- як дапамагчы не толькі сабе але і блізкім;
- ну і, вядома, куды звяртацца, калі дапамога прафесіянала ўсё ж спатрэбіцца.