
У межах агульнанацыянальнай грамадскай кампаніі «Будзьма!», рэдакцыя інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню «Дзедзіч» праводзіць СМС-віктарыну «Будзьма беларусамі!».
Вам патрэбна толькі адказаць на 5 пытанняў, даслаць сваё СМС з адказамі на нумар 8 (029) 8089794, пасля чаго сярод уладальнікаў нумароў з правільнымі адказамі будзе метадам «выпадковага выбару» абрана 10 пераможцаў, якія атрымаюць каштоўныя падарункі ад кампаніі «Будзьма!».
Узор СМС-адказа: «1)а, 2)б, 3)в, 4)г, 5) Каліноўскі. (Прозвішча і Імя)»
Калі ласка, абавязкова пазначайце свае Імя і Прозвішча!
А зараз пытанні віктарыны №3:
1. БНР – гэта…
а) Беларускі Народны Рух;
б) Бабруйская Незалежная Рада;
в) Беларуская Народная Рэспубліка;
г) Беларусінская Незалежная Рэспубліка;
2. Які ўніверсал выдаў Касцюшка:
а) Паланецкі;
б) Касцюшкін;
в) Кракаўскі;
г) Гарадзельскі;
3. Якая з беларускіх абласцей найбуйнейшшая па тэрыторыі:
а) Мінская;
б) Брэсцкая;
в) Магілеўская;
г) Гомельская;
4. Якая з гэтых тэрыторый этнічна не беларуская:
а) Віленшчына;
б) Беласточчына;
в) Смаленшчына;
г) Пскоўшчына;
5. Адзін з заснавальнікаў таварыства філаматаў і філарэтаў, які за антырасейскую дзейнасць быў высланы ў Арэнбург на 20 гадоў.
Адказы прымаюцца да 14 снежня на нумар 8(029)8089794.
Пераможцы атрымаюць СМС з віншаваннем, а потым арганізатары звяжуцца для ўзгаднення перадачы прыза.
Гэта ўжо 3 тур. Падчас другога туру віктарыны прыйшло 25 правільных адказаў, 10 удзельнікаў атрымалі свае падарункі.
Такая магчымасць ёсць і ў ВАС!!!
Усяго плануецца правесці 5 такіх віктарын. Самых актыўных удзельнікаў усіх 5-ці этапаў таксама чакаюць прыемныя сюрпрызы.
Можна працягваць зарывацца ў энцыклапедыях!!!