• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.10.2018 | Літаратура

Першы водгук на новы раман Віктара Марціновіча

Пісьменніца Марыя Роўда ўжо прачытала новы раман Віктара Марціновіча “Ноч” і падзялілася сваімі ўражаннямі.


Гэтую кнігу я атрымала ў падарунак, прычым у такі момант, калі адзін вельмі настраёвы твор быў скончаны, а ўсё астатняе падавалася “не такім-не гэтакім”. Плюс назьбіралася і свайго і чужога, дзеля чаго трэба было тэрмінова цюкаць па клявішах. Да ўсяго ў галаве круцілася пытаньне, ці можа пісьменьнік пераўзысьці сам сябе. Хай ён і працаголік, і таленавіты, і ўмудраецца пасьпяхова прасоўваць беларускую літаратуру, дзякуючы сваім асабістым якасьцям. Але цікаўнасьць перамагла, і я рызыкнула адкласьці свае справы і саграшыць з незаплянаваным тэкстам.

Спачатку ў мяне склалася ўражаньне, што гэты раман – бясшоўны мікс паміж Павічам і Пелевіным, але менавіта бясшоўны. Потым мне падалося, што аўтар – вельмі самотны чалавек, каторы спрабуе пераадолець сваё расчараваньне “часам, а болей месцам”, спрабуючы стварыць рэчаіснасьць, якая можа яго пазабавіць. Далей твор пераўтварыўся ў кіберпанк, і мне падумалася, што гэтая кніга – для мужчын, каторыя любяць Уільяма Гібсана, а таксама для жанчын, каторыя памятаюць, што для такіх прыгожых мужчын, як Кіану Рыўз, лыжкі няма. І з якой нагоды мне павінен падабацца раман, хай сабе і на экалягічна-эзатэрычную тэму, дзе, здаецца, сімпатычны герой, створаны не менш сімпатычным аўтарам, выпраўляецца на пошукі нейкай чужой жанчыны на край сьвету?

Аўтограф-сесія Віктара Марціновіча і старт продажу рамана “Ноч” – 12 кастрычніка

Архетыпаў тут, як вы разумеце, хапае. Але было запозна захоўваць да тэкста дыстанцыю. Я ўжо была ў ім: удзельнічала ў квэсьце, мужна чытала запілы пра рэкі крыві і горы мяса (і гэна быў не рэцэпт), хапалася за гарачае жалеза паравоза, каб ацаніць спасылку на Андрэя Платонава, хаця, прызнаюся, прачытала па дыяганалі некаторыя жорсткія сцэны з сабакам і троху расчаравалася ў тым, як хутка (асабліва ў параўнаньні з астатнімі эпізодамі) і без мучэньняў – хаця б для прыліку – герой выбавіўся ад жанчыны-пасткі. Мае сябры і блізкія за час майго чытаньня кнігі пасьпелі з павагай даведацца, што аб’екты, якія акаляюць нас у рэальным сьвеце, у “Ночы” Віктара Марціновіча называюцца інакш і маюць сымбалічнае значэньне.

Праўду кажучы, гэты раман цяжка аналізаваць, хоць у ім дастаткова трапных пісьменьніцкіх знаходак і крос-рэферэнцыяў на здабыткі беларускай і сусьветнай культуры, на містычныя рэлігіі, на філязофскія вучэньні. Гэты тэкст – як вецер: ён можа быць моцным, слабым, халодным, цёплым, паўночна-заходнім, дзевяць метраў у секунду. Гэты твор саматоесны, адпаведны самому сабе. Ён, як куля пад сэрцам: з ёй балюча, але без яе – канец. Аперацыя непажаданая.

У гэтым тэксьце, як мне падаецца, найменей ад Віктара Марціновіча, як асобы, і найболей ад аўтара-майстра. З майго боку гэта сур’ёзны камплімент, хаця ёсьць вялікая верагоднасьць, што ўсё дакладна наадварот, асабліва ўлічваючы, што аўтар умее прымусіць чытача ў кожным сваім творы верыць, што менавіта гэты апавядальнік ці галоўны герой і ёсьць Віктарам Марціновічам. У пэўнай ступені “Ноч” успрымаецца як квінтэсенцыя папярэдніх тэкстаў, але яна больш дасканалая, пазбаўленая хадоў, якія выглядаюць як пісьменьніцкі пошук ці практыкаваньне. Раман арганічны, як па спосабе пісьма, так і па разьвіцьці сюжэта. Гэты твор падаецца мне даволі маскулінным, але і не такім халодна-аналітычным па стылі, як, месцамі, “Мова”. У новым рамане аўтару вельмі добра ўдалося прапусьціць апавяданьне праз сьветаўспрыманьне галоўнага героя і пабудаваць цэлы няісны сьвет, абапіраючыся на мяркуемую эмпатыю чытача. Па-ранейшаму, раман прызначаны для чалавека ўважлівага, бо не кожны ў канцы кнігі будзе памятаць пра тое, што пралог твора ёсьць і яго пасьлялогам.

У “Ночы” беларуская і сусьветная літаратуры – гэта дадзенасьць, і аўтар вядзе з чытачом гаворку на роўных, не папытаўшыся загадзя “Якую музыку ты слухаеш? Якія кніжкі чытаеш?” (Быў такі час, калі менавіта гэтак знаходзілі адзін аднаго.) Галоўны герой рамана Кніжнік і так усё ведае пра сваіх суразмоўцаў і усіх іх можа раскласьці па паліцах. Я думаю, што дзякуючы вобразу героя і твору ў цэлым, значная колькасьць людзей зможа альбо парадавацца пазнаваньню любімых ці проста вядомых тэкстаў, альбо адкрые для сябе нешта новае са здабыткаў суьсветнай культуры.

Пры гэтым “Ноч” не ўспрымаецца як імітацыя, а чытаецца як абсалютна аўтэнтычны твор. Ён пабудаваны на арыгінальнай інтэрпрэтацыі мясцовага ладу жыцьця, культуры, менталітэту і абапіраецца на знаёмую ўсім тапаніміку ў вельмі нечаканай якасьці. Нашая “сярмяжная” рэчаіснасьць, пасьля таго як спаленыя ўсе прэтэньзіі на еўрарамонт, гламур і хюгге, а “яблычнікі” перасталі працаваць, выяўляецца часткай вялікай старажытнай і пры гэтым па-зачасавай плыні містычных і філязофскіх ведаў. Раман мае ўсе шанцы зрабіцца знакавым для чытачоў і быць феноменам не толькі культуры, але і пабытовага жыцьця.

Хаця ў рамане пануе ноч, твор узгадваецца мне як вельмі сьветлы, у нечым нават наіўны, насычаны трапнай сацыяльнай сатырай (часам мне здавалася, што я чытаю Марка Твена) і прасякнуты выкшталцоным пачуцьцём гумару. Я думаю, гэта той выпадак, калі аўтар не спыняецца на дасягнутым, не эксплюатуе старыя хады, а расьце над сабой як пісьменьнік і як апавядальнік.

 

P.S. Звычайна падобныя рэчы канстатуе сам пісьменьнік, але на ўсялякі выпадак дадам, што ўсе супадзеньні ў гэтым творы ёсьць выпадковымі (але ад гэтага не меней прыемнымі).

 

 

Марыя Роўда

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM