• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.01.2023 | Літаратура

31 студзеня ў выдавецтве «Янушкевіч» выйдзе раман Шчэпана Твардаха «Кароль». Чаму кнігу абавязкова трэба прачытаць?

Вось-вось выйдзе кніга вядомага польскага пісьменніка на беларускай мове. 31 студзеня ў выдавецтве «Янушкевіч» выйдзе новая кніга — раман знакамітага польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха «Кароль». Сitydog.io расказвае, чаму яе абавязкова трэба прачытаць.



Твардах — ключавая фігура сучаснай польскай літаратуры. Аўтар раманаў «Морфій» (2012), «Драх» (2014), «Кароль» (2016), «Каралеўства» (2018), «Пакора» (2020), «Холад» (2022). Піша таксама апавяданні, дзённікі і драматычныя творы.

Кожны з яго твораў становіцца медыйнай з’явай, і невыпадкова: сюжэт, стыль, лексіка на такім узроўні, што ловіш самы сапраўдны мастацкі кайф. Твардах не шкадуе вострых слоў для крытыкі мінуўшчыны і сучаснасці. Лёс звычайнага чалавека пры няпростым выбары ідэнтычнасці — нацыянальнай, класавай, культурнай — цэнтральная тэма твораў пісьменніка.

unnamed.png

Чытач рамана «Кароль» апынаецца ў Варшаве 1937 года. Час супрацьстаяння, калі Польшча моцна адчувае фашысцкія павевы з Германіі і камуністычныя — з Савецкага Саюза. Горад раздзіраюць розныя палітычныя групоўкі: польскія радыкальныя нацыяналісты і сацыялісты, прадстаўленыя ў асноўным яўрэямі. Моцна адчуваецца канфлікт на нацыянальным грунце — палякі супраць яўрэяў.

На гэтым фоне разыгрываецца драма, ад якой не адарвешся да апошняй старонкі. З аднаго боку, ты чытаеш баявік, сапраўдны экшн, дзе не бракуе страляніны, гвалту і сексу. Але для аўтара ўсё гэта толькі інструменты для пастаноўкі ўніверсальных, векавечных пытанняў, на якія чалавек, які б ён ні быў «маленькі», вымушаны адказваць усё сваё жыццё.

Што за выдавецтва «Янушкевіч»?

Выдавецтва «Янушкевіч» было адным з самых паспяховых у краіне і выдавала ў тым ліку перакладзеныя на беларускую мову сусветныя бестселеры. «Гары Потэр» на беларускай мове стаў адным з самых знакавых пректаў выдавецтва.

Але ў 2022 годзе Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю забраў тэхніку і заблакіраваў банкаўскія рахункі выдавецтва.

Некаторыя кнігі выдавецтва былі прызнаны дзяржавай «экстрэмісцкімі», а кнігарня «Кнігаўка», якую «Янушкевіч» адкрыў у Мінску 16 мая 2022 года, закрылася ў той жа дзень: спачатку туды прыйшлі беларускія прапагандысты, а пасля — сілавікі з ператрусам.

Тут можна пачытаць, як дапамагчы выдавецтву.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка

Праз пяць месяцаў з мінскага СІЗА-1 выйшаў на волю палітвязень Віктар Бойка, піша reform-by. «Па сканчэнні...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса

Пра кіраўніка паўстаньня 1794 года супраць расейскай акупацыі вядомыя шматлікія факты і падрабязкі яго збройнай барацьбы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага

Суд над палітвязняволенай распачнецца ўжо 7 лютага, паведамляюць праваабаронцы.   Наталлю затрымалі ў Мінску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка
    Грамадства Гісторыя
    Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса
    Грамадства
    Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага
    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип