Рэдакцыя беларускага «Зялёнага парталу» атрымала ад Раскамнагляда патрабаванне неадкладна выдаліць з сайта матэрыял «Экалагічная хроніка вайны ва Украіне», піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У выпадку адмовы расійскія ўлады пагражаюць заблакваць у сваёй краіне доступ да «Зялёнага парталу», як гэта раней адбылося з буйнымі беларускімі медыя Ze**alo.io, «Н**ай Н**а» і «Еў**радыё».
Выдаляць матэрыял рэдакцыя не збіраецца.