3 сакавіка артыст завітае ў полацкую гімназію а 12-й.
У той жа дзень у наваполацкай гімназіі №2 (вул. Дружная, 7 А) Зміцер Вайцюшкевіч зладзіць сустрэчу з школьнікамі а 14-й гадзіне.
А 17-й спявак правядзе творчую вечарыну ў Наваполацкай бібліятэцы імя Я. Коласа, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Маладзёжная, 104.
23 сакавіка Змітра Вайцюшкевіча можна будзе паслухаць у Друйскай СШ Браслаўскага раёну Віцебскай вобласці а 12-й, а ў дзіцячым доме Друі – а 15-й.
У Браславе спявак выступіць у малой залі раённага Дому культуры (вул. Савецкая, 106) а 18-й.
Выступы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”