Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа “Развітанне з гістарычным Пінскам” у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 21 жніўня 2011 г.
У праграме:
Дабраслаўка – драўляная Троіцкая царква 1758 г.
Лагішын – касцёл Св. Пятра і Паўла 1907 г. у неагатычным стылі, Спаса-Аб’яўленчая царква канца ХІХ ст., местачковая забудова канца ХІХ – пач. ХХ ст.
Парэчча – рэшткі сядзібнага комплексу Скірмунтаў, магіла Рамана Скірмунта.
Пінск – палац Бутрымовіча 1784 – 1790 гг., калегіюм езуітаў 1634 – 1648 гг., касцёл Карла Барамея 70-х гг. XVIII ст., былы касцёл і кляштар бернардынцаў 1786 г., касцёл і кляштар францысканцаў сяр. XVIII ст., сінагога 1900 г., шараговая забудова гістарычнага цэнтра XVIII – пач. ХХ ст.
Кантакты: +375 29 111 73 32;
+ 375 17 262 73 43.