• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.04.2022 | Культура Гісторыя Краіна

Праект другога этапу рэканструкцыі Старога замка скончаць толькі да канца 2022 года. Колькі будзе каштаваць рэалізацыя

Праект другога этапу рэканструкцыі гродзенскага замка пакуль ёсць толькі ў эскізах і накідах. У другі этап рэстаўрацыі ўваходзіць сам палац Стэфана Баторыя — былы будынак гісторыка-археалагічнага музея, і флігель адміністратара з боку гараднічанкі. Рэалізацыя чарговага этапу запатрабуе мінімум 80 млн рублёў, піша Hrodna. life.


jclh52v47scp8gwbitm753jasws39u5w.jpg

Да праектавання другой чаргі прыступілі год таму. За гэты час правялі комплексныя навуковыя пошукі, афармленне якіх зараз завяршаюць. На іх аснове і будзе распрацоўвацца праект.

Гэта будзе самы галоўны аб’ём, які менавіта рэстаўруецца, а не аднаўляецца нанава, аднаўленне там таксама будзе, але значна менш, чым у частцы першай чаргі.

«Вельмі вялікія грошы»

Першы этап рэканструкцыі замка і прыстасаванне яго памяшканняў пад музей у суме каштуе 29,7 млн рублёў, распавяла начальніца ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Большая частка гэтых грошай ужо ўкладзена ў аб’ект. У працы застаюцца інтэр’ерныя экспазіцыі чатырох памяшканняў. Гэта замкавая капліца, каралеўская лазня, над ёй — алебастравая зала (месца адпачынку караля) і пакой каралеўскага сакратара — Жыгімонта Гендэнштэйна, распавёў дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка. Сакратар увесь час быў пры Баторыі і напісаў запіскі аб яго вайне з маскоўскім царом Іванам Грозным. Аднаўленнем у гэтых памяшканнях печаў, драўляных канструкцый, кавання, мастацкіх вырабаў займаецца «Белрэстаўрацыя».

Другая чарга папярэдне па архітэктурным праекце будзе каштаваць каля 80 млн рублёў, распавяла Алена Клімовіч. Яна ўпэўненая, што хоць гэта «вельмі вялікія грошы», але «сістэмна, планава» праца будзе працягвацца.

Знойдзеныя раннія фрагменты захаваюць Вызначылі, што асноўным перыядам, на які арыентуюцца пры аднаўленні будынкаў, будзе XVI стагоддзе. Пры гэтым больш раннія фрагменты, якія адкрываюцца ў працэсе працы, захаваюць, паабяцаў Юрый Кітурка.

З эпох, у якія існаваў Стары замак, выбралі Рэнесанс, бо да моманту пабудовы рэнесанснага палаца гатычны замак быў ужо ў руінах, патлумачыла загадчыца аддзела археалогіі гісторыка-археалагічнага музея Наталля Кізюкевіч. Засталася адна вежа і абарончыя сцены. У 80-х гадах XVI стагоддзя над імі пабудавалі галерэі, а дзве вежы проста разабралі. Таму каб аднаўляць гатычны замак, прыйшлося б цалкам разбіраць рэнесансны палац, які застаўся да нашага часу, і іншыя пабудовы. Пры гэтым археалагічных слаёў на тэрыторыі замка вельмі шмат — жыццё ў ім не перарывалася з XI стагоддзя, там увесь час нешта знаходзілася.

Спрэчкі аб замку яшчэ наперадзе

Усяго рэканструкцыю Старога замка падзялілі на тры этапы. Над рэканструкцыяй пачалі працаваць у 2017 годзе, першую чаргу завяршылі ў 2021 годзе. Частку памяшканняў з новай экспазіцыяй адкрылі для наведвання 6 лістапада 2021 года.

Рэканструкцыя выклікала шмат дыскусій і крытыкі спецыялістаў. Сярод «вострых» момантаў — «Камяніца» каля сярэдняй вежы (вежа з боку Нёмана). Пасля раскопак археолагі схіліліся да высновы, што яе не было ў гэтым месцы, а была невялікая знешняя лесвіца. Будынак «мернай хаты» ў двары быў драўляным, а не каменным, лічаць гісторыкі. На вежы і над варотамі з’явіліся «лішнія» паверхі, малюнкі ў стылі сграфітта на ўязной вежы зробленыя без апісання, што там было выяўлена, так як яно не захавалася. Канфлікты выклікаў і купал над уязной брамай — у праекце Уладзіміра Бачкова ён быў вялікім і амаль сферычным. Пасля крытыкі навукоўцаў з’явіўся «кампрамісны» варыянт.

Шмат спрэчак справакавала і частка першапачатковага праекта архітэктара Уладзіміра Бачкова, якая тычыцца другога этапа. Супрацоўнікі музея на аснове археалагічных раскопак і інвентароў замка падрыхтавалі гістарычную даведку, якая шмат у чым супярэчыла праекту Бачкова. «Любы праект для рэстаўрацыі — гэта заўсёды кампраміс. Пытанне толькі ў аб’ёме кампрамісу», — сказаў Алег Шымбарэцкі Hrodna. life пасля канферэнцыі 29 красавіка 2021 года. На ёй і прадставілі гістарычную даведку аб’ёмам у 700 старонак.

Сур’ёзныя дыскусіі выклікае і трэці этап, лічыць загадчык аддзела найноўшай гісторыі музея Андрэй Вашкевіч. Гэта месца, дзе знаходзяцца самыя старажытныя пласты гісторыі Гродна: ніжняя царква, рэшткі княскага церама і ўмацаванняў сярэднявечнай эпохі, рэшткі замка Вітаўта. «Ёсць розныя погляды на тое, як можна было гэта зрабіць», — падзяліўся ён.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 26.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 26.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 26.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 26.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 26.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 26.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 26.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM