• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.11.2016 | Грамадства

Сацыяльнае прадпрымальніцтва: правілы, каштоўнасці і небяспекі

Семінар “Сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Беларусі” прайшоў у Мінску.

Пляцоўкай для семінара стаў Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ё. Раў. Тут сустрэліся як тэарэтыкі сацыяльнага прадпрымальніцтва, так і практыкі са сваімі гатовымі і ўжо запушчанымі праектамі, арыентаванымі на людзей у патрэбе.

Што ж такое сацыяльнае прадпрымальніцтва? Тлумачыць прасцей за ўсё на канкрэтным прыкладзе.

http://budzma.by/wp-content/gallery/sp01/YYD_4513.jpg

IT-сфера – выйсце для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

“Гіпермаркет паслугаў 124”, які займаецца навучаннем і працаўладкаваннем інвалідаў 1-2 групы прэзентаваў Ігар Стрыга, сам інвалід-вазочнік. Гіпермаркет найперш дае магчымасці навучання ў камп’ютарнай сферы: 20-30 чалавек праходзяць працоўную адаптацыю штогод.

Геаграфія праекта ахоплівае ўсю Беларусь: Горадня, Гомель, Мёры і г.д. Як прызнаўся сам Іван Пятровіч, адзін з падапечных у яго працуе нават з хутара – абы камп’ютар быў ды інтэрнэт. Працаўладкаванне пасля навучання адбываецца максімум праз паўгода, кіраўніцтва гэта адсочвае. Ды і сам гіпермаркет прадстаўляе дастаткова паслугаў у IT-сферы, прыкладам, цэлы аддзел там працуе адно над распрацоўкай і прасоўваннем сайтаў.

http://budzma.by/wp-content/gallery/sp01/YYD_4569.jpg

Такім чынам, прынцыпы працы сучаснага IT-бізнесу перанесеныя на людзей з абмежаванымі магчымасцямі, ставячы іх у адзін шэраг з рэштай праграмістаў ды адмыслоўцаў. У гэтым, мабыць, і ёсць квінтэсенцыя сучаснага сацыяльнага прадпрымальніцтва.

 

Бум сацыяльных прадпрыемстваў у Нідэрландах

З вялікай лекцыяй на семінары выступіў прафесар Герд Юнэ, кіраўнік праўлення The Network University у Нідэрландах. Ягоная структура – гэта не класічны ўніверсітэт, яна зарэгістраваная як фонд, але працуе па факце як сацыяльнае прадпрыемства. Сп. Юнэ зрабіў акцэнт на тым, як менавіта сацыяльнае прадпрымальніцтва працуе ў ягонай краіне.

Апошнія пяць гадоў назіраецца своеасаблівы бум сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Нідэрландах. За гэты час было створана 25 000 працоўных месцаў. У тым жа Амстэрдаме цэлы дзень можна правесці ў рэальнасці сацыяльных прадпрыемстваў, задавальняючы ўсе свае патрэбы.

http://budzma.by/wp-content/gallery/sp01/YYD_4611.jpg

Прыкладам, нідэрландзец устае ранкам і ўключае святло, электрычнасць для якога дае фермер, які вырабляе яго зялёным спосабам з дапамогай ветрака. Далей умоўны нідэрландзец заварвае каву, зробленую кампаніяй “Пах кавы” на прынцыпах “справядлівага гандлю”. Акцыі належаць непасрэдна фермерам з Калумбіі, якія каву вырошчваюць, а не буйным манапалістам.

Далей нідэрландзец выклікае таксі, бо спазняецца на працу, і набірае нумар “Электра-таксі”: экалагічна чысты транспарт, з умовамі наёму кіроўцаў старэйшых за 50, якім цяжка было б знайсці працу ў іншых фірмах.

На ланч той жа нідэрландзец можа пайсці ў сетку закусачных Colour Kitchen, дзе працуе моладзь, якой цяжка ўладкавацца на працу праз судзімасць альбо інваліднасць. Дарэчы, у Нідэрландах ёсць некалькі знакамітых шэф-кухараў, якія выйшлі з менавіта з гэтай сеткі. І гэтак далей…

 

Што робіць прадпрыемства сацыяльным?

Прысутнасць моманту сацыяльнай адказнасці ва ўсім ланцугу вытворчасці альбо, прынамсі, канкрэтнае звяно ланцуга арыентаванае на гэты момант. Калі зыходзіць з умоўнага ланцуга “Прадукт – працэс – персанал – кліенты – распарадак”, то атрымаем наступную карціну з прыкладамі.

Прадукт. Fairphone – гэта незвычайны айфон. Распрацоўшчык спецыяльна займаецца дзецьмі ў Конга, якія здабываюць мінералы, уключаныя ў працэс вытворчасці тэлефона. Зазвычай мінералы паходзяць з краінаў трэцяга свету, дзе ідуць канфлікты. А тут – сыравіна з рэгіёнаў, дзе годныя ўмовы працы, за якімі сочыць кіраўніцтва фірмы.

Працэс. Yumeko – экалагічна чыстая бавоўна, з якой робіцца пасцельная бялізна. Вытворчасць не наносіць шкоды навакольнаму асяроддзю, а выніковы прадукт не шкодзіць спажыўцу.

http://budzma.by/wp-content/gallery/sp01/YYD_4671.jpg

Персанал. Закусачная Color Kitchen альбо Social Bite. У апошняй ежу гатуюць прадстаўнікі маламаёмасных слаёў насельніцтва альбо бяздомныя.

Кліенты. Cloud Cuddle – бізнес-праект, які робіць мэблю і іншыя прадметы штодзённага ўжытку, адаптаваныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Распарадак. Усе вышэйпералічаныя фірмы і праекты. Для сацыяльнага прадпрымальніцтва характэрны выключна дэмакратычны стыль кіраўніцтва і лаяльнае стаўленне да працоўных.

 

Ці мусяць бізнес-праекты ў гэтай сферы прыносіць прыбытак?

Паводле сп. Юнэ, прадпрыемствы як мінімум не павінныя несці стратаў, каб магчы працаваць далей. У фінансавым жа плане прафесар раіць задумвацца аб доўгатэрміновай перспектыве: не як атрымаць максімальны прыбытак, а як яго выкарыстаць.

Асноўная мэта сацыяльнага прадпрымальніцтва – сацыяльны эфект, а не асабістае ўзбагачэнне. Але каб яго ствараць, абавязкова трэба быць прыбытковым. У сувязі з гэтым такім праектам, безумоўна, складаней існаваць, чым традыцыйнаму бізнесу.

http://budzma.by/wp-content/gallery/sp01/YYD_4690.jpg

Цікава, што нават у Нідэрландах агульны аб’ём удзелу сацыяльнага прадпрымальніцтва ў эканоміцы краіны невялікі. Паводле прафесара Юнэ, каля 2 адсоткаў. Але за апошнія 5 гадоў колькасць такіх прадпрыемстваў падвоілася, такую ж дынаміку можна прагназаваць і надалей. Зразумела, што ў нашым рэгіёне размова будзе ісці пакуль у лепшым выпадку пра долі адсотка…

 

Падводныя камяні: прыклад бясплатнага абутку для Аргенціны

Як ні дзіўна, нават у гэтай сферы бываюць свае падводныя камяні, прычым не толькі з разраду бізнес-небяспекаў для аўтара праекта. Хрэстаматыйны прыклад: амерыканская кампанія, якая прадавала пару ботаў за 80 даляраў, хоць рэальны кошт быў 40. Пакупнік свядома даплачваў, каб яшчэ адна такая ж пара абутку паехала ў Аргенціну і цалкам бясплатна апынулася ў руках тых, хто мае ў гэтым патрэбу.

На першы погляд, цудоўны прыклад свядомай дабрачыннасці і дапамогі тым, хто ў патрэбе, але… Праз гэта без працы засталіся дробныя шаўцы ў самой Аргенціне, якія не змаглі канкураваць з “цэнтралізаванай дабрачыннасцю”. Гэта іншы бок сацыяльнага бізнесу.

“Згодны, так часам бывае з праектамі, заснаванымі на цалкам добрых намерах, – каментуе прафесар, – бо вынік не заўжды можна прадказаць. Да такіх рэчаў варта ставіцца вельмі ўважліва. Збор вопраткі ў Еўропе і перадача яго ў краіны, якія развіваюцца, таксама ў пэўным сэнсе знішчае мясцовых вытворцаў. Таму варта быць уважлівымі і старацца пралічваць такія моманты”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/sp01/YYD_4684.jpg

 

У Беларусі ідэя сацыяльнага бізнесу толькі набірае абароты

На семінары таксама былі прадстаўленыя стэнды праектаў, тым ці іншым чынам завязаных на сацыяльнае прадпрымальніцтва.

http://budzma.by/wp-content/gallery/sp01/YYD_4831.jpg

Унітарнае прадпрыемства “Арт-ідэя” з 2010 года спецыялізуецца на працы з людзьмі з парушэннямі развіцця. Як патлумачыла каардынатарка праекта Наталля Амплеева, прадпрыемства дае магчымасці для навучання людзям, якія не ў стане працаўладкавацца самастойна. За шэсць гадоў на рынак працы выведзены 21 чалавек.

http://budzma.by/wp-content/gallery/sp01/YYD_5165.jpg

Кацярына Каўрова распавяла аб праекце “Нашы майстры”, які ўяўляе сабой некалькі майстэрняў у Смалявічах і Мінску. Там працуюць людзі, якія перамаглі пэўную залежнасць. Кожны іх працоўны дзень – гэта новы дзень без наркотыкаў альбо алкаголю. Як і ў папярэднім праекце, вытворчы профіль – сувенірная прадукцыя.

http://budzma.by/wp-content/gallery/sp01/YYD_4867.jpg

Свой стэнд прадставіла і кампанія “Будзьма беларусамі”. Марыя Шарый распавяла пра культурніцкі профіль кампаніі і яе канкрэтныя праекты: беларускі насценны каляндар на кожны год, фестываль рэкламы ADNAK, шматлікія выдавецкія ініцыятывы і інш.

Характэрна, што на семінары прысутнічалі людзі, якія толькі рыхтуюцца ўвайсці ў сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва і шукаюць выхады да патэнцыйных калегаў альбо цікавяцца чужым досведам. Кожны пры гэтым зыходзіць з асабістага вопыту і канкрэтных жыццёвых сітуацыяў.

Прыкладам, рамеснік, які правёў некалькі гадоў у месцах пазбаўлення волі, шукае магчымасці для адкрыцця майстэрні па працы са скурай, куды хацеў бы залучыць моладзь, што прайшла праз турму і мае патрэбу ў сацыялізацыі.

Відавочна, што на наступным такім семінары з беларускага боку можа з’явіцца нашмат больш унікальных праектаў, ды і сам тэрмін “сацыяльнае прадпрымальніцтва” з часам перастане быць для беларусаў таямніцай альбо экзотыкай.

http://budzma.by/wp-content/gallery/sp01/YYD_4806.jpg

http://budzma.by/wp-content/gallery/sp01/YYD_4769.jpg

 

 

Алесь Кіркевіч, фота: Яўген Ерчак

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

29 верасня а 17.00 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё выставы мастацкай...

valiancina_shauchenka
Музыка

Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»

Фестываль «Bardauskaja Vosień 2023» пройдзе 27-29 кастрычніка ў Польшчы. У межах фестывалю будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей

Анлайн-бібліятэка Kamunikat займела абноўленую версію сайта, а таксама запусціла шэраг літаратурных ініцыятыў. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

Апошнія навіны

    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»

Афіша

  • 28.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип