• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.02.2023 | Музыка

«Сапраўдную радасць мне прыносяць няўдачы ворага»: чым цяпер жыве Lesley Knife

Уладзіслаў Наважылаў, фронтмэн метал-гурта Gods Tower, ужо паўтары гады жыве ў вымушанай эміграцыі. Ён уцёк з Беларусі пасля прысуду ў тры гады «хіміі» за абразу чыноўніка. Мова Гомель адмыслова для «Гомель Штодзень» пагаварылі з музыкам, які цяпер жыве ў Вільні, пра яго сённяшняе жыццё і думкі.


332060327_1203725680245318_1201368970092593247_n.jpg

Якое ў вас цяпер адчуванне сябе: музыкант у эміграцыі, у часовай эміграцыі? Як вы сябе адчуваеце праз паўтара года на тым месцы, дзе вы цяпер ёсць?

— Калі так ужо сумленна казаць, то адчуванне такое: стомлены, злы чалавек, які парваў бы тых, хто вінны ў гэтай эміграцыі, на кавалкі, але не мае такой магчымасці. Проста ў мяне на першы план выходзіць цяпер нешта чалавечае, а не прафесійныя якасці. Так, я музыкант, але я не найлепшы музыкант у Беларусі, таму насіцца са сваім музычным статусам як з торбай, гэта такое сабе... Я і музыкант, я і бацька, у мяне сыны ёсць. А калі абагульваць, то так, я проста стомлены, злы чалавек. Гэта не значыць, што я здаюся. Мы зараз усе стомленыя.

У псіхічным плане найперш, але і ў фізічным, напэўна, таксама...

— Гэта заўсёды выходзіць на першы план, думаеш, дзе б сіл узяць, дзе б узяць тое-сёе. Але потым глядзіш на іншых людзей, найперш на ўкраінцаў глядзіш, думаеш, ну яны ідуць наперад, трэба і нам. А потым глянеш на Кацю Ваданосаву, у якой эміграцыя і ўсе справы, а яшчэ і рак. Глянеш так і думаеш, ну добра, і я так мушу. Але вось гэтае адчуванне, што ты проста фізічна і ментальна стаміўся, яно не пакідае, яно проста пераследуе. Не ведаеш, як матывавацца зранку, кава ўжо не дапамагае.

Знаходзячыся ў эміграцыі, як часта вяртаецеся думкамі ў Беларусь?

— Вельмі часта насамрэч. Асабліва, калі ездзіш па Еўропе, параўноўваеш тое, што атрымалася ў еўрапейцаў. А ездзіш не па Германіях і Вялікабрытаніях, а ў Чэхію, Польшчу, краіны, якія 25 гадоў таму мелі з намі роўныя стартавыя ўмовы. І дзе цяпер яны, і дзе мы. Вось гэта вось стамляе і зліць насамрэч. Тут яшчэ такая справа, што я хоць маю піетэт да літоўскай нацыі, культуры, мовы, да Літвы наогул, я не збіраюся станавіцца літоўцам. Я застаюся беларусам, я хачу быць беларусам, я хачу ў Беларусь. Там можна развярнуцца і нешта зрабіць. Палова мазгоў і душы ўвесь час у Беларусі ўсё роўна.

Калі ўзгадваеце родны Гомель, па чым найбольш сумуеце, куды б найперш пайшлі, калі б ужо з’явілася такая магчымасць?

— Найперш схадзіў бы ў парк Паскевічаў. Але Гомель для мяне найперш тусоўка музычная, унікальны гомельскі дух музычны, але таксама літаратурны, мастацкі. Гомель — гэта такое месца сілы.

332374897_925174985564125_6180577355658444430_n.jpg

Гомель у мяне атаясамліваецца з музыкай і літаратурай насамрэч. У мяне мала асацыяцый з архітэктурай і геаграфічнымі кропкамі, для мяне гэта было заўсёды фонам. Мяне цікавяць людзі. У мяне заўсёды, калі пытаюцца, што найлепшае ў Літве ці што найлепшае ва Украіне, я заўжды адказваю, што ў Літве найлепшае — гэта літоўцы, а ва Украіне — украінцы. За гэтыя паўтара года я проста беспрэцэдэнтна пачаў разумець каштоўнасць чалавечага жыцця, чалавека як адзінкі.

Вы сказалі, што вось злосць перапаўняе. Ці можа быць злосць стымулам, творчым выклікам для вас як музыканта, злосць абязвольвае, ці наадварот надае больш сілаў?

— Насамрэч ні тое і ні іншае. Сама па сабе злосць ці любая негатыўная рэакцыя не могуць даваць імпульсу для стварэння музыкі, літаратуры. Адзінае, дзеля чаго можна рабіць мастацтва — гэта людзі. Гэта робіцца для людзей, або не робіцца наогул. Калі ты робіш гэта толькі для сябе, то насамрэч ты робіш не канчатковы твор, а эскізы. Твор робіцца для людзей, а для людзей ты ўкладаеш толькі пазітыўныя эмоцыі. Ведаеце, калі вы набываеце мексіканскі бурыта, там шмат перцу. Вось шмат перцу — гэта кшталту злосці і ёсць. То бок злосць — гэта прысмак, а ў чыстым выглядзе яна не дапамагае нічога рабіць, хоць і не перашкаджае, яна надае нейкія адценні ў тое, што ты робіш, дапамагае надаваць вектар тваёй творчасці. Але дом на гэтым не пабудуеш.

На сённяшні дзень музыка — гэта наколькі вялікая частка вашага жыцця, наколькі ёсць магчымасць займацца музыкай?

— Усё сітуатыўна насамрэч. Не заўжды ёсць магчымасць. Музыкі слухаў шмат і слухаю, не адмаўляюся ад ніякіх амаль праектаў, куды мяне запрашаюць. Гэта дазваляе трымаць сябе ў форме. Але мне больш зараз спадабаецца студыйная праца, то бок сцэна для мяне больш не першасная. Мабыць, гэта ўзрост, а мабыць проста нейкая пазіцыя. Мяне больш цікавіць, каб з’яўляліся ў Беларусі новыя музыканты маладыя. Не хацелася б, каб музычная традыцыя, а ў Беларусі яна вельмі моцная, у нас вельмі індывідуальныя музыканты, перапынялася. З іншага боку, я яшчэ здольны нешта зрабіць, і калі можаш нешта выдаць, то навошта гэта хаваць? Вось такія справы.

Але ці ёсць магчымасць маладым музыкантам цяпер у Беларусі з’яўляцца?

— Мне цяжка гэта каментаваць, бо я сам зараз не ў Беларусі. Больш за тое, лічу, што ў мяне няма проста маральнага права нешта ментарскім тонам казаць: рабіце тое-сёе. Зараз людзі жывуць у канцлагеры. Іхная задача — не напісаць новую музыку, зняць кіно, у іх зараз адна задача — выжыць. А колькі гэта працягнецца? Мы можам адзінае, што рабіць, гэта падтрымліваць нашу павестку інфармацыйную беларускую ў свеце, і гэтым мы займаемся. Карацей, лупім у рондаль, каб нас пачулі. Хутчэй бы закончыўся гэты канцлагер, тады і музыканты пачнуць новыя з’яўляцца, і паэты, і кіно пачнуць здымаць, пачнецца росквіт самы натуральны.

А што можна зрабіць, каб мы ў эміграцыі заставаліся беларусамі, і каб культура выжыла ў эміграцыі? Якія найменшыя крокі?

— Па-першае, у эміграцыі збольшага людзі з бэкграўндам, музыканты, творцы, прамыслоўцы. Рабіць мы павінны тое, што мы ўмеем. Рабі тое, што можаш, старайся рабіць гэта сам, каб не забіраць патрэбныя іншым людзям рэсурсы. Але калі патрэбная дапамога, не трэба бянтэжыцца прасіць. Калі бярэш — быць удзячным. Тады мы зможам стварыць талаку, зможам перажыць цяжкі час і распавесці свету пра беларусаў. Мы тады будзем самастойнымі, крэпкімі і ўдзячнымі адзін аднаму, што вельмі важна. Мы створым нейкі запас, не будзем страчваць рэсурсы.

Зараз мы павінны рабіць так: кожны беларус павінен быць самастойнай і творчай адзінкай.

Таму што насамрэч беларусы нікому не патрэбныя. Мабыць, гэта і добра, мы станем дарослай нацыяй, зразумеем, што няма ніякіх братоў, ёсць толькі суседзі, ёсць толькі сябры. Усё ў нашым руках.

Што вам дае радасць на сённяшні дзень у жыцці. Вы казалі пра стомленасць, злосць, але месца для радасных момантаў павінна быць?

— Напэўна, я троху аскацініўся, можа, гэта вайна паўплывала. Зараз адзінае, што сапраўдную радасць мне прыносіць, — гэта няўдачы ворага. Калі ворагам нашым кепска і балюча, тады мне прыемна. Гэта пэўна чалавечая штука. Я, канешне, не на лініі фронту, але я адчуваю гэты боль. І ў гэтым вектары і думаю.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца

16 сакавіка суд Добрушскага раёна вызнашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!"

Віншуем з Днём Волі

Дарагія сябры! 105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, наш народ засведчыў сваё права гаспадарыць на ўласнай зямлі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут

Праект «Свае людзі» ад Радыё Ўнэт выпраўляецца на чарнаморскае ўзбярэжжа горнай краіны Сакартвэла, альбо Грузіі,...

Апошнія навіны

    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча
    Грамадства Літаратура
    «Крык, шэпт, маўчанне». У Вільні прэзентавалі апошні том трылогіі «Галасы Беларусі»

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип