Актора і рэжысера Андрэя Саўчанку перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага, паведамляе суполка @by_culture. Дома яго чакаюць жонка ў дэкрэце і маленькая дачка.
Раней мы паведамлялі, што Андрэя Саўчанку затрымалі 23 лютага проста на ганку тэатра «На балконе», дзе ён працуе. У чым абвінавачваюць затрыманага дагэтуль невядома.
Беларуская Рада Культуры запусціла мэтавы збор, каб патрымаць сям’ю рэжысёра, якая ў гэты час знаходзіцца ў вельмі складаным фінансавым становішчы, Сабраныя сродкі будуць скіраваныя на аплату паслуг адваката, перадачы, бягучыя штодзённыя выдаткі.
Напісаць Андрэю:
Саўчанку Андрэю Віктаравічу
СІЗА-1, вул. Валадарскага,
2 220030 г. Мінск