• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.04.2022 | Грамадства Гісторыя Краіна

«Польскія акупанты і тутэйшыя калабарацыяністы». Касцюшка і Дамейка могуць знікнуць з сайта гродзенскай школы № 8

У красавіку на сайце СШ № 8 Гродна зменяць інфармацыю ў раздзеле «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Цяпер там у ліку першых распавядаюць пра Барбару Радзівіл, Тадэвуша Касцюшку і Ігната Дамейку. Інфармацыю зменяць згодна з «нарматыўным прававым дакументам па патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў». Прычынай стаў зварот актывісткі «ІнфаСпецНаз» Вольгі Бондаравай. З ёй пагадзіўся начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Руслан Абрамчык, піша Hrodna.life.


photo_2022-04-19_19-03-03.jpg

Вольга Бондарава зайшла на сайт СШ № 8 і ўбачыла інфармацыю аб знакамітых ураджэнцах Беларусі. Першыя тры героя — Барбара Радзівіл, Тадэвуш Касцюшка і Ігнат Дамейка. На яе думку, гэта матэрыялы, «якія праслаўляюць польскіх акупантаў і тутэйшых калабарацыяністаў замест савецкіх і беларускіх патрыётаў сваёй краіны, гонарам і доблесцю даказалі сваё права на падзяку нашчадкаў».

1gfgdsg.jpg

«Дзяцей вучаць любіць русаненавіснікаў. А тое, што знакамітай гістарычнай фігурай быў Фелікс Дзяржынскі, пра гэта "забыліся" згадаць. Ну так, куды яму да змагара Дамейкі або тэрарыста Касцюшкі...», — мяркуе Вольга.

Інфармацыя — з афіцыйнага сайта 

Адказ ад начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна Аксаны Тарасевіч размясціла Вольга Бондарава. У ім паведамілі, што пры напаўненні падзелу «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» выкарыстоўвалі матэрыялы з афіцыйнага сайта Рэспублікі Беларусь Belarus.by. Інфармацыю размясцілі ў верасні 2019 года і з тых часоў не мянялі. Адміністрацыі школы сказалі падкарэктаваць яе.

2fgsfdh.jpg

Таксама ў адказе паведамілі, што праца па патрыятычным выхаванні ў школах будуецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, Кодэксам аб адукацыі, Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі, якая навучаецца, на 2021−2025 гады, Праграмай патрыятычнага выхавання насельніцтва на 2022−2025 гады і іншымі нарматыўнымі дакументамі.

Сайт яшчэ раз праманітораць 

Пазней гродзенцы звярнуліся ў Міністэрства адукацыі. Зварот перанакіравалі ў Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Адказ на яго за подпісам начальніка ўпраўлення Руслана Абрамчыка 15 красавіка размясціла ў Telegram-канале Вольга Бондарава.

Раздзел «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» дапоўняць новай інфармацыяй. Інфармацыю ў красавіку выправяць дырэктар Аляксандр Каваленка і адміністрацыя школы. У адказе на зварот падкрэслілі, што дырэктар на пасадзе з 1 красавіка 2022 года. Пры разглядзе звароту аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна арганізаваў сумоўе з адміністрацыяй школы, узяў тлумачэнні і правёў маніторынг сайта. У траўні аддзел адукацыі паўторна праманіторыць сайт школы. 

Што цяпер? 

Пакуль падраздзел «Вядомыя беларусы» з сайта СШ № 8 прыбралі. Інфармацыя на сайце Belarus. by засталася ранейшай.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM