• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.05.2022 | Грамадскі сектар

«Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня

Праект з’яўляецца часткай праграмы «Лідары» Польска-амерыканскага фонду свабоды, якая рэалізуецца Фондам «Школа лідараў». Праект cкіраваны на асобаў, якія хочуць актыўна дзейнічаць на карысць развіцця беларускіх асяродкаў у Польшчы і для каго важныя дэмакратычныя ды грамадзянскія каштоўнасці. Гэта могуць быць лідараў з НДА, грамадскіх ініцыятываў, акадэмічных колаў ці медыяў, піша БАЖ са спасылкай на szkola-liderow.pl.


001.jpg

Прыём заявак працягваецца да 31 траўня 2022 года

Запоўніць анлайн-форму заяўкі

Падчас навучання мы будзем разглядаць лідарства і яго розныя формы. Будзем абмяркоўваць дзейнасць сярод беларусаў у Польшчы, спосабы ўмацавання супольнасці і прыклады грамадскага чыну, асабліва сярод асобаў, хто прыехалі ў Польшчу пасля 2020 года. Мы пастараемся разам падумаць пра тое, як пабудаваць давер і сеткі супрацоўніцтва, а таксама як выкарыстоўваць наяўныя ў Польшчы рэсурсы для развіцця беларускіх ініцыятываў. Мы будзем уздымаць важныя пытанні і шукаць адказы на іх разам. Падчас праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць магчымасць развіваць свае кампетэнцыі і атрымаюць інструменты, якія дапамогуць быць лідарамі ў жыцці беларускай супольнасці ў Польшчы. У Беларускай школе лідараў мы дамо магчымасць будаваць адносіны, заснаваныя на даверы, ведаць інструменты прадстаўлення інтарэсаў свайго асяродку і дзейнічаць у духу самаарганізацыі і самадапамогі.

Што можна атрымаць ад удзелу ў Беларускай школы лідараў? 

Удзельнікам Беларускай школы лідараў мы дапаможам раскрыць іх індывідуальны стыль і лідарскі патэнцыял. Выкарыстоўваючы аўтарскія метады развіцця лідарства, мы ўмацуем лідарскія кампетэнцыі і навыкі каманднай працы ўдзельнікаў. Мы падрыхтуем удзельнікаў да дзеянняў у інтарэсах сваёй грамады і ў прадстаўленні яе інтарэсаў з выкарыстаннем наяўных у Польшчы рэсурсаў. Мы будзем спрыяць стварэнню і ўмацаванню сеткі супрацоўніцтва і ўзаемадачыненняў у беларускіх асяродках у Польшчы з выкарыстаннем інструментаў самаарганізацыі, самадапамогі і даступнай падтрымкі. Удзельнікі атрымаюць падтрымку ў планаванні і рэалізацыі сваёй ініцыятывы або праекту на карысць развіцця беларускай дыяспары ў Польшчы.

Арганізацыя Беларускай школы лідараў

Праграма складаецца з 2 вочных з’ездаў (кожны па 3 дні) і 3 сустрэчаў у анлайн-фармаце (3 па 3 гадзіны) ў ліпені, верасні і кастрычніку. Акрамя таго, прадугледжаны 3 групавыя сустрэчы з цьютарамі. Удзельнікі будуць працаваць у невялікіх групах з цьютарам/цьютаркай, гэта значыць асобай, якая падтрымлівае працэс распрацоўкі ўласных ідэяў і праектаў удзельнікаў.

Даты з’ездаў:

І з’езд: 23-25 чэрвеня 2022
II з’езд: 6-8 кастрычніка 2022

Даты анлайн-сустрэчаў:

І анлайн-сустрэча: 28 ліпеня 2022 г.
II анлайн-сустрэча: 15 верасня 2022 г.
III анлайн-сустрэча: 27 кастрычніка

Даты правядзення групавых цьютарскіх сустрэчаў будуць вызначаныя разам з удзельнікамі на першым з’ездзе.

Каго запрашаем узяць удзел у праекце?

Да ўдзелу ў Беларускай школе лідэраў запрашаюцца лідары беларускіх асяродкаў у Польшчы, у тым ліку грамадскія актывісты, навукоўцы і журналісты. Праграма разлічаная на тых, каму на 31 траўня 2022 г. споўнілася 21 год.

З кандыдатамі на ўдзел у Школе мы правядзем рэкрутацыйныя анлайн-размовы. Па іх выніках да ўдзелу ў Школе будуць запрошаныя 24 удзельнікі.

Графік набору ў Беларускую школу лідараў

Этап 1 (19.05-31.05)

WYŚLIJ ZGŁOSZENIE/Запоўніць анлайн-форму заяўкі

+ далучыць сваё рэзюмэ
+ пазначыць кантакт асобы з беларускіх колаў у Польшчы, якая можа вас рэкамендаваць

Этап 2 (6.06-10.06)

Анлайн-размовы з кандыдатамі.

Вынікі рэкрутацыі будуць абвешчаныя не пазней за 13 чэрвеня 2022 года.

Матэрыялы для спампоўкі:

Рэгламент

Узор Дамовы аб навучанні

 GDPR

Дадатковыя пытанні:

justyna.szymanska@szkola-liderow.pl

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM