Шоў Беларушчыны адбылося ў Дварышчах

12 красавіка ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы Дзяржынскага раёна адбылося Шоў Беларушчыны. Па традыцыі праграма пачалася з прагляду мультфільма “Будзьма Беларусамі!”, які ўсіх вельмі ўразіў. Падчас мерапрыемства дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, а таксама задавалі свае. Шоў Беларушчыны прайшло ў цёплай атмасферы і добрым настроі. Усе удзельнікі праграмы атрымалі памятныя падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма!”.